https://www.traditionrolex.com/8
<p>Галоўнае — гэта адсутнасць шырокай рэкламы на ўзроўні нашай і суседніх рэспублік. У сферы ж турызму без гэтага ніяк не абысціся. У інтэрнэце, напрыклад, знайшоў усяго толькі некалькі паведамленняў пра возера і заказнік, у якіх адным — двума сказамі ўпамінаюцца турстаянкі, яўна мала. Сёння ж асноўную інфармацыю людзі чэрпаюць менавіта з глабальнай сеткі</p>

На пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях турызму, якое праходзіла ў мінулым месяцы, ў парадак дня была ўключана і справаздача дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Браслаў-Рычы” Аляксандра Молакава. Гэтая арганізацыя займаецца не толькі аховай прыродных ландшафтаў на тэрыторыі заказніка “Рычы” а і турыстычнай дзейнасцю. Але, як падкрэсліваў кіраўнік, абсталяваныя там стаянкі вялікай папулярнасцю не карыстаюцца. Адной з прычын гэтага была названа блізкасць мяжы з Латвіяй, паведамляе "Браслаўская звязда".

Нядаўна разам з членамі каардынацыйнага савета давялося наведаць стаянкі ДПУ “Браслаў-Рычы”. Асабіста ў мяне гэтая паездка пакінула незабыўныя ўражанні. Кожны год разам з супрацоўнікамі міжраёнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету мне даводзіцца бываць у рэйдах па турыстычных стаянках нацыянальнага парка. Але скажу без перабольшвання, што такіх прыгожых даляглядаў, ландшафтаў, амаль не кранутых чалавекам, не бачыў.

1

3

Дагледжаны і месцы адпачынку: устаноўлены зручныя альтанкі, прадуманы месцы распальвання кастроў, нідзе не засмечана тэрыторыя. Да таго ж кожная стаянка знаходзіцца адасоблена адна ад другой, што павышае іх камфортнасць для адпачываючых. Адным словам, лепшага месца для адпачынку не знайсці.
Дык ці толькі пагранічная зона перашкода для турыстаў, разважалі пасля агляду стаянак члены каардынацыйнага савета. Ёсць і яшчэ некалькі фактараў. У іх ліку не зусім дагледжаная гравейка, асабліва да Мяжан. Але ўсё ж, пэўна, галоўнае — гэта адсутнасць шырокай рэкламы на ўзроўні нашай і суседніх рэспублік. У сферы ж турызму без гэтага ніяк не абысціся.

4

5

У інтэрнэце, напрыклад, знайшоў усяго толькі некалькі паведамленняў пра возера і заказнік, у якіх адным — двума сказамі ўпамінаюцца турстаянкі, яўна мала. Сёння ж асноўную інфармацыю людзі чэрпаюць менавіта з глабальнай сеткі.

2  

А яшчэ варта наладжваць больш цесныя сувязі з аддзеламі адукацыі бліжэйшых раёнаў, запрашаць на адпачынак школьнікаў. На іх жа больш за ўсё разлічаны створаныя экалагічная і патрыятычная сцяжынкі. А чым больш звестак пра гэтыя прыгожыя мясціны, тым больш і наведвальнікаў.

Аляксандр Азевіч
Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8