https://www.traditionrolex.com/8
<p>Майстар-класы праходзяць у рамках міжнароднага супрацоўніцтва Падляшскага музея ў Беластоку і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі</p>

У Супраслі праходзяць міжнародныя археалагічныя майстар-класы з удзелам навукоўцаў з Беларусі і Польшчы. У сустрэчы ўдзельнічаюць археолагі з Мінска і Беластока. У мінулым годзе ў падсупрасльскай вёсцы Дубавік археолагі натрапілі на след хаты, датаванай 2000 годам да нашай эры. Цяпер ў гэтым месцы навукоўцы працягваюць раскопкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як кажа Вадзім Кошман з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, задачай супольных майстар-класаў з’яўляецца абмен досведаў у галіне археалагічных раскопкаў.

- Мы вывучаем тыя метады, якія ў будучым, я лічу, будуць выкарыстоўвацца археолагамі, т.зв. археалогія, якая не шкодзіць помніку, а дазваляе рабіць далёка ідучыя высновы.

1

2

3

4

Майстар-класы праходзяць у рамках міжнароднага супрацоўніцтва Падляшскага музея ў Беластоку і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уля Шубзда

https://www.traditionrolex.com/8