https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Беларусі маршрут праходзіць праз Пінск, Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мінск і Полацк</p>

Пінск стаў першым беларускім горадам, які прыняў роварны рэйд, прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Стартаваў велапрабег 27 ліпеня з Кіева. Удзельнікаў благаславілі іерархі Праваслаўнай Царквы. У палескай сталіцы велапаломнікаў сустракалі прадстаўнікі Пінскай епархіі і грамадскасць горада, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як паведаміў  ініцыятар і ўдзельнік рэйду Антон Бандарэнка, мерапрыемства мусіць завяршыцца ў Кіеве 27 верасня. У Беларусі маршрут далей праходзіць праз Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мінск і Полацк, а пасля ўжо ў Расію – на Пскоў.

Галоўная ідэя рэйду, прысвечанага 1025-годдзю Хрышчэння Русі, – наведаць старыя цэнтры ўсходніх славян, якія адыгралі важную ролю ў станаўленні хрысціянства на гэтых землях.

Пятро Савіч

https://www.traditionrolex.com/8