https://www.traditionrolex.com/8
<p>Збор з «легкавушкі» можа скласці 18 тысяч, з цяжкавіка – 90 тысяч беларускіх рублёў</p>

Улады Літвы рыхтуюцца да ўвядзення буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Гэта значыць, што мясцовым жыхарам, верагодна, давядзецца адмовіцца ад утрымання свінняў у гаспадарках, паведамляе belsat.eu.

Не спяць і на памежных пунктах. Дэзінфекцыя транспарту і пасажыраў адбываецца ўжо больш за месяц. Ветэрынарная служба краіны раіць увесці экстрэмальнае палажэнне, але пакуль і літоўскае кіраўніцтва, і Еўракамісія  ў адпачынку і не могуць аператыўна ацаніць сітуацыю. Тым часам сродкі ад урада Літвы няўмольна растаюць. Паводле разлікаў, іх будзе дастаткова да сярэдзіны жніўня. А пасля за дэзінфекцыю кожны будзе плаціць з уласнай кішэні.

ЭГІДЗІЮС ПУМПУЦІС, ХАРЧОВАЯ І ВЕТЭРЫНАРНАЯ СЛУЖБА ЛІТВЫ: «Выдаткі моцна павялічыліся. І адзін з планаў – гэта збор, калі з кожнай асобы ці транспартавага сродку, што праходзіць дэзінфекцыю, бяруцца грошы».

Збор з «легкавушкі» можа скласці 18 тысяч, з цяжкавіка – 90 тысяч беларускіх рублёў.



Літоўцы ўсцяж чакаюць сродкаў і на ўзвядзенне плоту на мяжы з Беларуссю. Пакуль жа ў 10-кіламетровай зоне паляўнічым дазволілі неабмежаваны адстрэл дзікоў – актыўных пераносчыкаў чумы.

Алесь Сіліч, Настасся Яўмен

https://www.traditionrolex.com/8