https://www.traditionrolex.com/8
<p>Кожны з фестываляў прысвячаецца  беларускім дзеячам: Напалеону Ордзе, Тадэвушу Рэйтэну, Юзафу Крашэўскаму ды іншым</p>

Перфомансы, відэапаказы, выступы літаратараў ды іншыя імпрэзы маюць пабачыць тыя, хто прыедзе 18 жніўня ў вёску Грушаўка Ляхавіцкага раёна. На сядзібе роду Рэйтэнаў адбудзецца міжнародны фестываль саверсізму і ігдрасілізму «Дах ХХІ», паведамляе Mybrest.by

Міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах» упершыню адбыўся ў 2001 годзе ў берлінскай арт-сядзібе «Тахелес». Гэта была першая буйная імпрэза за мяжой, на якой была прадстаўлена альтэрнатыўнае беларускае мастацтва. 
Кожны з фестываляў прысвячаецца беларускім дзеячам: Напалеону Ордзе, Тадэвушу Рэйтэну, Юзафу Крашэўскаму ды іншым.
Фэст у вёсцы Грушаўка будзе прысвечаны дэпутату Сейма Рэчы Паспалітай, які намагаўся не дапусціць першага падзелу РП. «Тадэвуш Рэйтэн. Імя, выкрэсленае з гісторыі» – лейтматыў гэтага мерапрыемства.
Наведвальнікам прапануюць паглядзець на перфомансы, паслухаць выступы вядомых беларускіх літаратараў Зміцера Вішнева, Віктара Шніпа, Юрася Барысевіча ды іншых. Таксама ў праграме – канцэрт, паказ відэастужак маладых беларускіх рэжысёраў, дыскусіі і пленэр.
2
Мастакам і мастачкам, фатографам і ўсім астатнім, хто пажадае далучыцца да творчага працэсу непасрэдна на фэсце, арганізатары прапануюць не губляць сувязь з унутраным або знешнім мірам сядзібы Рэйтэна. Трэба, каб творы былі неяк звязаныя з постаццю гістарычнага дзеяча альбо Грушаўкай.
Фэст ставіць сваёй мэтай пазнаёміць наведвальнікаў з альтэрнатыўным беларускім мастацтвам. Таксама арганізатары спрабуюць паказаць гледачам, што спалучэнне фота, відэа, літаратуры, графікі ды іншых відаў мастацтва можа быць нечакана геніяльным.
Праграма фэсту тут.
https://www.traditionrolex.com/8