https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёння ў Польшчы адзначаецца свята Войска Польскага ў гонар Варшаўскай бітвы. Па ўсёй краіне праходзяць шматлікія мерапрыемствы. Гэта агульнадзяржаўнае свята, дзень з’яўляецца выходным</p>

У 1920 годзе падчас польска-бальшавіцкай вайны 15 жніўня адбылася важнейшая бітва, якую ў Польшчы называюць «Цудам над Віслай», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як кажа прафесар Алег Латышонак, немалую ролю адыгралі ў ёй беларусы:

- У змаганні за Радзымін, у якім вырашаўся лёс гэтай бітвы, прымала ўдзел Літоўска-беларуская дывізія генерала Жалігоўскага, а таксама Омская дывізія, ядро якой складала беларуская брыгада. Так што з абодвух бакоў на вуліцах Радзыміна біліся беларусы. Прычым абодва бакі прайгралі, паколькі польская дэлегацыя ў Рызе аддала Мінск бальшавікам.

Сёння ў Польшчы адзначаецца свята Войска Польскага ў гонар Варшаўскай бітвы. Па ўсёй краіне праходзяць шматлікія мерапрыемствы. Гэта агульнадзяржаўнае свята, дзень з’яўляецца выходным.

Радэк Дамбоўскі

https://www.traditionrolex.com/8