https://www.traditionrolex.com/8
<p>Жыццё раскідала іх па белым свеце – Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Швецыя, Данія, Бельгія, але, нягледзячы ні на што, многія з іх знаходзяць магчымасць сустрэцца з тымі мясцінамі, дзе, напэўна, два тыдні, праведзеныя іх бацькамі на браслаўскіх азёрах, пакінулі ў іх сэрцах значны след</p>

Зноў, вось ужо ў сорак шосты раз, для некага жнівень пачаўся з адпачынку на беразе возера Дрысвяты. З аднаго боку гэтага вадаёма – беларуская тэрыторыя, з другога – літоўская.Там, дзе яшчэ нядаўна дзейнічала Ігналінская АЭС, паведамляе "Браслаўская звязда" .

Аднак ніякія кардоны не перашкаджаюць людзям, якія некалі працавалі пры былым Савецкім Саюзе на прадпрыемствах радыёэлектроннай прамысловасці, сабрацца разам. Лагер гэты ўзнік у 1967 годзе як мерапрыемства пры падвядзенні вынікаў сацыялістычнага спаборніцтва ў выглядзе маладзёжнага злёту. А ўжо значна пазней ён перарос у такі вялікамаштабны.

З ліку тых “аксакалаў”, якія стаялі ў вытокаў стварэння гэтага лагера, засталося няшмат. Цяпер у большасці сваёй сюды прыязджаюць іх дзеці, унукі, а, магчыма, і праўнукі. Жыццё раскідала іх па белым свеце – Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Швецыя, Данія, Бельгія, але, нягледзячы ні на што, многія з іх знаходзяць магчымасць сустрэцца з тымі мясцінамі, дзе, напэўна, два тыдні, праведзеныя іх бацькамі на браслаўскіх азёрах, пакінулі ў іх сэрцах значны след.

1

Сёлета на беразе возера, на цудоўнай паляне, сабраліся каля 250 чалавек з Рыгі, Каўнаса, Мінска, Ноўгарада. Як звычайна, разбілі свае лагеры, калоніі. Ніхто не адмяняў і правілы, якія існавалі 46 гадоў запар. Кожны дзень насычаны цікавымі мерапрыемствамі. Выбіраюць “Міс” і “Містэра” Друкшаю, кожная краіна, удзельніца лагера, частуе ўсіх сваімі нацыянальнымі стравамі. І кожны вечар на паляне гучаць добрыя песні. Сёлета на адкрыццё лагера разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталляй Спірыдонавай гасцей вітала “Відзаўчанка”.

На дзесяць дзён, якія збіраюць разам такую колькасць людзей розных узростаў, яны забываюць пра сваю нацыянальнасць, проста становяцца друкшайцамі, адзінай вялікай і дружнай сям’ёй. І па іх прызнанні, гэта многага варта.

2

Напэўна, лагер са стажам у 46 гадоў не існаваў бы так доўга, каб цяжка было знайсці паразуменне з мясцовай уладай. Людзі, якія сюды прыязджаюць, задаволены, што і райвыканкам, і райсавет, і пагранічная служба ідуць насустрач.

3

Хочацца спадзявацца, што друкшайскі лагер будзе арганізаваны і ў 47-48 раз, а юбілейны пяцідзясяты пройдзе з асаблівым размахам і збярэ разам не 250, а ўсіх 500 і больш гасцей.

Зінаіда Палулех

https://www.traditionrolex.com/8