https://www.traditionrolex.com/8
<p>Стварэнне музея Алеся Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» — выдатны ўзор рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўна-грамадскага партнёрства ў сфэры культуры</p>

Ад 2010 года Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сумесна з прадстаўнікамі сям’і вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, Глушанскім пасялковым саветам і мясцовымі актывістамі вядзе работу па заснаванні ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёну музея «Вайна пад стрэхамі». Тут у будынку былой аптэкі на пачатку вайны пачыналася работа Алеся Адамовіча ў антынацысцкім падполлі, паведамляе Svaboda.org.

Праўда, толькі сёлета супольная ініцыятыва знайшла падтрымку на ўзроўні Магілёўскага аблвыканкаму і Бабруйскага райвыканкаму. У траўні адбылася рабочая нарада з удзелам зацікаўленых бакоў пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі Міхаіла Шалкоўскага, на якой былі вызначаны асноўныя кірункі супрацоўніцтва.

Спэцыялісты архітэктурнай секцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выканалі агульнае абследаванне тэхнічнага стану будынка і яго архітэктурна-археалагічныя абмеры. 14 жніўня старшыня таварыства Антон Астаповіч перадаў матэрыялы Міхаілу Шалкоўскаму і начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Галіне Чарновай.

2 Аптэка ў вёсцы Глуша, дзе пісьменнік Алесь Адамовіч удзельнічаў у антыфашысцкім падполлі

Па выніках рабочай сустрэчы былі акрэслены далейшыя этапы. У прыватнасці, грамадскаму аб’яднанню даручана распрацоўка эскізнага праекту рэканструкцыі і музеефікацыі будынка былой аптэкі ў Глушы. Да гэтай работы спэцыялісты таварыства мяркуюць прыступіць ужо ў верасні, па завяршэнні сезону адпачынкаў.

Паводле слоў Антона Астаповіча, стварэнне музея Алеся Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» — выдатны ўзор рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўна-грамадскага партнёрства ў сфэры культуры. Не так шмат прыкладаў, калі валанцёрскія намаганні грамадскасці маюць падтрымку з боку органаў мясцовай улады.

https://www.traditionrolex.com/8