https://www.traditionrolex.com/8
<p>Магчыма, праз перажыванні за галоўную мару свайго жыцця 17 жніўня памёр дырэктар музея Дастаеўскіх Анатоль Бурак <br /><br /></p>

У нястомнага краязнаўцы здарыўся сардэчны прыступ, паведамляе Еўрарадыё.

Паводле інфармацыі сайта tomin.by, адно з расійскіх міністэрстваў заблакавала вылучэнне сродкаў з бюджэту Саюзнай дзяржавы на аднаўленне радавой сядзібы Дастаеўскіх, якая знаходзілася ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна.

Як паведамляла Еўрарадыё, рашэнне аднавіць сядзібу пісьменніка было прынята на сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі ды Расіі яшчэ ў 2011 годзе.

Аднак абяцаных грошай у Іванаўскім раёне так і не дачакаліся. І будаўнічыя працы вельмі павольна вяліся пры падтрымцы толькі беларускага боку.

burak-2008

На фота — Анатоль Бурак

https://www.traditionrolex.com/8