https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тая самая, якая ў канцы 1990-х была адным з сімвалаў прапаганды на БТ </p>

«Вы даўно марыце адправіцца ў Еўропу на аўто, але не ведаеце, з чаго пачаць?» Бясплатны відэакурс «Дарога ў Еўропу» прапануе ў інтэрнэце… Інга Хрушчова. Тая самая, якая ў канцы1990-х была адным з сімвалаў прапаганды на БТ.

З 1995 да 2001 яна была вядучай навін, працавала і ў прэзідэнцкім пуле. З цягам часу Хрушчова ўзначаліла аддзел палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навін на БТ, паведамляе «Наша Нiва».

На наступны дзень пасля элегантных прэзідэнцкіх выбараў 2006 ёй і яшчэ дзясятку журналістаў дзяржаўных СМІ была аб’яўлена падзяка Аляксандра Лукашэнкі. Зрэшты, гэта была не адзіная ўзнагарода палітычнай аглядальніцы.

У апошні час Хрушчова выходзіла ў эфір толькі ў самыя адказныя моманты, як, напрыклад, пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010.

«Праграма Лукашэнкі была ясная і зразумелая. Прафесійныя і асабістыя якасці прэзідэнта выбаршчыкі ацэньвалі па пазітыўнага досведу працы. А вось супернікі кіраўніка дзяржавы ніякай пазітыўнай альтэрнатывы выбаршчыкам прапанаваць не змаглі. Быць проста супраць Лукашэнкі — гэта не тая праграма, за якую галасуюць людзі», — была перакананая тады яна.

«Я сышла з БТ менавіта па маральных меркаваннях. І даўно ўжо не займаюся прапагандай. Чаго жадаю ўсім, хто думае, што палітыка — гэта нешта светлае і чыстае. У любым палітычным лагеры вас выкарыстоўваюць», — тлумачыць Хрушчова ў сваім фэйсбуку.

Яе відэаканал на ЮТубе тым часам прапануе карысныя парады, як хутка прайсці мяжу і выехаць з Беларусі ў Літву.

Ягор Марціновіч

https://www.traditionrolex.com/8