https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асноўнай мэтай паездкі беларусаў на радзіму ганчарнага промыслу Расіі была прэзентацыя гараднянскага глінянага посуду. Двухгадзіннае выступленне так і называлася - «Гарадная – мястэчка гліняных мамзэлек»</p>

З V Міжнароднага пленэру ганчароў, што праходзіў у горадзе Скапін, вярнулася дэлегацыя Берасцейскай вобласці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Асноўнай мэтай паездкі беларусаў на радзіму ганчарнага промыслу Расіі была прэзентацыя гараднянскага глінянага посуду. Двухгадзіннае выступленне так і называлася - «Гарадная – мястэчка гліняных мамзэлек».

Загадчык аддзела традыцыйнай культуры Берасцейскага ГКЦ Ларыса Быцко распавядае, што магчымасць пазнаёміць сусветна вядомых майстроў з гараднянскім посудам – справа надзвычай ганаровая. Асабліва ўдзельнікаў пленэру захапіў фільм пра аднарукага гараднянца.

Ларыса Быцко:

- І вось менавіта гэты памерлы, царства яму нябеснае, Мацвей Пячонка «парваў залу». Проста сканцэнтравалася ўся публіка на тое, каб глядзець фільм пра Мацвея Пячонку, таму што ўсе ганчары, усе ведаюць, што такое зрабіць гаршчок. А вось як зрабіць гаршчок адной рукой, ды яшчэ левай?

1

2

3

У праграму прэзентацыі былі таксама ўключаны выстава этнаграфічнага посуду, дэгустацыя страў гараднянскай кухні, фальклорныя нумары і дзве сучасна аформленыя фотавыставы. Адна з іх – гэта ўнікальныя здымкі Гарадной 1912 года ў выкананні этнографа Ісаака Сербава.

Алеся Лугавая

Фота Валерыя Марчука

https://www.traditionrolex.com/8