https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гатовы праект на рэстаўрацыю 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. У ім будзе створаны гісторыка-культурны музейны комплекс «Бабруйская крэпасць» з узорамі і муляжамі ваеннай тэхнікі і зброі</p>

Гатовы праект на рэстаўрацыю 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. У ім будзе створаны гісторыка-культурны музейны комплекс «Бабруйская крэпасць» з узорамі і муляжамі ваеннай тэхнікі і зброі. У стадыі распрацоўкі - праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю мемарыяла, усталяванага на брацкай магіле расстраляных і спаленых у Бабруйскай крэпасці ваенапалонных, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Начальнік аддзела падрыхтоўкі капітальнага будаўніцтва «УКБ» Алена Міхлюк: "Зрабіць трэба самае асноўнае - закансерваваць руіны «Менскай брамы» і драўлянага моста. Праектна-каштарысная дакументацыя распрацавана, прайшла дзяржаўную экспертызу ў Менску, з падрадчыкам вызначаны кошт гэтых работ, праўда, грошы выдзелены пакуль не ў поўным аб'ёме".

На тэрыторыі мемарыяла прадугледжана месца для перапахавання парэшткаў ваеннапалонных. Плошча ўсяго мемарыяла - каля 1 га. Распрацоўкай праекта займаецца прыватнае прадпрыемства "Леоль". А ў самай вялікай казарме на вул. К.Опермана ўласнік памяшкання плануе размясціць гандлёва-офіснае памяшканне. Як і ў былой казарме на вул. Тэадора Нарбута.

2

Макет

3

Выгляд ноччу

4

Выгляд Менскай брамы

Фота bobruisk.ru

https://www.traditionrolex.com/8