https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ён пройдзе праз Польшчу, Літву, Беларусь, Расію і Украіну. Мэта мотапрабегу – наведванне месцаў, звязаных з катынскім расстрэлам і гісторыяй Польшчы на «ўсходніх крэсах», сустрэчы з палякамі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, дабрачынная дзейнасць і развіццё міжнародных сувязяў<strong></strong></p>

Ён пройдзе праз Польшчу, Літву, Беларусь, Расію і Украіну. Мэта мотапрабегу – наведванне месцаў, звязаных з катынскім расстрэлам і гісторыяй Польшчы на «ўсходніх крэсах», сустрэчы з палякамі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, дабрачынная дзейнасць і развіццё міжнародных сувязяў, сообщает Delo.by.

Ініцыятарам і старшынёй аб’яднання «Міжнародны Катынскі мотапрабег» з’яўляецца Віктар Венгжын, які ў 2000 г. першым прапанаваў адправіцца на матацыклах па месцах, звязаных з катынскім расстрэлам. Мотапрабег – гэта таксама экскурсія па «ўсходніх крэсах», таму на трасе сустракаюцца Вільня, Ашмяны, Ліда, Сурконты, Курапаты, Леніна, Львоў, Жытомір, Бар, Камянец-Падольскі, Хоцім і шмат іншых населеных пунктаў – месцаў, звязаных з гісторыяй Польшчы.

Удзельнікі Міжнароднага Катынскага мотапрабегу наведаюць не толькі памятныя для палякаў месцы. З аднаго боку, на тэрыторыі кожнага мемарыяла, прысвечанага катынскаму расстрэлу, былі забітыя і пахаваныя жыхары навакольных земляў, з другога – матацыклісты ўвекавечваюць памяць усіх людзей, забітых савецкімі і нацысцкімі забойцамі ў кожным месцы, куды яны прыязджаюць. У катынскім лесе, Медным, Пяціхатках/Харкаве, Быкоўні і Курапатах яны ўскладаюць кветкі, запальваюць лампады і моляцца як за забітых польскіх грамадзян, так і за «тутэйшых». І надаюць гэтаму вялікае значэнне. Каб падкрэсліць, што памяць павінна не дзяліць, а аб’ядноўваць, да матацыклаў прымацаваны два сцягі – польскі і краіны, праз якую праходзіць мотакрос. У богаслужэнні ў кожным з «катынскіх» месцаў разам з палякамі прымаюць удзел рускія, украінцы, беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза, разам з католікамі – пратэстанты, грэка-католікі і праваслаўныя, моладзь і асобы старэйшага ўзросту.

1

Агульны вопыт і памяць аб’ядноўваюць, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання. Варта падкрэсліць, што міжнародны характар мотапрабегу не фармальны. У ім удзельнічаюць матацыклісты з Польшчы, ЗША, Канады, Аўстраліі, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін. Да іх далучацца таксама байкеры з Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны.

План мотапрабегу па тэрыторыі Беларусі:

27.08.2013 г. (аўторак) – Вільня.

8.00 – Меднікі.

Перасячэнне літоўска-беларускай мяжы ў 8.00 мясцовага часу ў Медніках.

11.00 – Ашмяны – сустрэча ў кс. Яна Пузыны.

Падзел на групы «А» і «Б»

Група «A»:

14.00 – Ліда –  могілкі лётчыкаў.

15.00 – Крупа – сустрэча ў кс. Пятра Кубалы.

18.00 – Багданава – дзіцячы дом.

Група «Б»:

13.30 – Сурконты.

15.30 – Рачкоўшчына.

19.00 – Багданава.

28.08.2013 г. (серада)

Багданава

9.30 – Курапаты.

11.30 – Хатынь.

15.30 – Магілёў.

18.30 – Леніна.

29.08.2013 г. (чацвер) – Леніна – Аэрадром – Смаленск – Катынь.

Перасячэнне беларуска-расійскай мяжы ў 10.00 беларускага часу на трасе M1 Мінск Смаленск.

Падрабязную інфармацыю пра мотапрабег гл. на сайце: www.rajdkatynski.net

https://www.traditionrolex.com/8