https://www.traditionrolex.com/8
<p>У вандроўцы можна пабачыць унікальныя касцёлы ў Іўі, Ліпнішках, Суботніках, Геранёнах, сінагагальны двор і драўляную мячэць у Іўі, палацава-паркавы ансамбль у Жамыслаўі,  маляўнічыя земляныя абарончыя збудаванні і руіны Геранёнскага замку</p>

Таварыства аховы помнікаў запрашае ў апошні дзень лета, 31 жніўня бягучага году, у падарожжа па маршруце Мінск – Іўе – Ліпнішкі – Суботнікі – Жамыслаўе – Геранёны – Мінск.

У вандроўцы мажна пабачыць унікальныя касцёлы ў Іўі,  Ліпнішках, Суботніках, Геранёнах, сінагагальны двор і драўляную мячэць у Іўі, палацава-паркавы ансамбль у Жамыслаўі,  маляўнічыя земляныя абарончыя збудаванні і руіны Геранёнскага замка.

І галоўнае, што Вас чакае, – цудоўная кампанія аднадумцаў-аматараў гісторыка-культурнай спадчыны.

Прыядноўвайся да нас. Будзьма разам!

- Іўе – Петрапаўлаўскі касцёл і кляштар бернардынаў XVII ст., сінагагальны двор сяр. XIX– пач. XX ст.,  мячэць 1882 г., шэраговая забудова.

- Ліпнішкі – Троіцкі касцёл пач. XX ст.

- Суботнікі – касцёл Св. Уладзіслава.

- Жамыслаўе – палацава-паркавы ансамбль Умясоўскіх.

- Геранёны – замак кан. XVI – пач. XVII ст., касцёл Св. Мікалая пач. XVII ст.

1

Для запісу тэлефанаваць +375-29-169-48-11 (Юрась)

+ 375-29-111-73-32 (Антон)

Ці пісаць antonastapovicz1@gmail.com, meliashkevich@gmail.com

https://www.traditionrolex.com/8