<p>З 31 жніўня па 1 верасня 2013 года  ў аг. Квасоўка (ля возера) Гродзенскага раёна  адбудзецца фестываль фальклору «Вяртанне да вытокаў», арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама</p>

З 31 жніўня па 1 верасня 2013 года  ў аг. Квасоўка (ля возера) Гродзенскага раёна  адбудзецца фестываль фальклору «Вяртанне да вытокаў», арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама.

У  2012 годзе гэтае свята адбылося ўпершыню і прыйшлося да спадобы не толькі жыхарам раёна, але і гасцям. Пасля чаго было прынята рашэнне зрабіць фестываль штогадовым. Удзельнікаў фэсту чакае шмат цікавага: традыцыйныя беларускія падворкі, выстава-кірмаш, майстар-клас традыцыйных рамёстваў, майстар-клас беларускіх  народных побытавых танцаў, які правядзе суполка традыцыйнай культуры (Гродна) і капэла «На таку» (Мінск), фальклорныя праграмы творчых калектываў Гродзенскага  раёна.

На фестываль прыедуць народная фальклорная група «Вяргіня» (Шчучынскі раён), узорны фальклорны ансамбль «Верабейкі» (Любанскі раён, Мінская вобласць), гурт дударскай музыкі і этнічных спеваў «Ветах» (Мінск).

Праграма фестывалю:

12.00 – 18.00  Традыцыйныя беларускія падворкі, выстава-кірмаш, майстар-клас традыцыйных рамёстваў.

13.00 – 13.20  Урачыстае адкрыццё фестывалю.

13.20 – 15.00  Конкурс рэгіянальнай кухні і рамёстваў «Чароўная скарбніца».

15.00 – 16.30  Майстар-клас беларускіх  народных побытавых танцаў. Праводзіць суполка традыцыйнай культуры (Гродна),  капэла «На таку» (Мінск).

16.30  – 18.00 Фальклорныя праграмы творчых калектываў Гродзенскага раёна: М.А. Скрамблевіч – майстар драўляных музычных інструментаў, фальклорны калектыў «Парачанка» Парэцкага Цэнтра культуры і вольнага часу, фальклорны гурт «Адэльчанка» Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага сельскага Дома культуры.

18.00 – 18.30  Выступленне народнай фальклорнай группы «Вяргіня» (Шчучынскі раён).

18.30 – 19.00  Фальклорная праграма ўзорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» (Любанскі раён Мінская вобласць).

19.00 – 19.40  Выступленне гурта дударскай музыкі і этнічных спеваў «Ветах» (Мінск).

01.09

12.00 – 18.00  Конкурс фальклорнай творчасці «Адвечная спадчына».