https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тварам экспазіцыі стаў Аляксандр Лукашэнка. У зале пасяджэнняў ? партрэты ўсіх алімпійскіх чэмпіёнаў</p>

Тварам экспазіцыі стаў Аляксандр Лукашэнка. У зале пасяджэнняў ? партрэты ўсіх алімпійскіх чэмпіёнаў.

Еўрарадыё аглядзела новы будынак знутры.
 
Новы будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўрачыста пакажуць журналістам у верасні. Хоць збольшага гатова і сама штаб-кватэра, і гатэль, які да яе прымыкае.

Будаваў аб’ект той жа будтрэст, які займаўся Нясвіжскім замкам. Вянец архітэктурнай задумкі ў новым будынку — шкляны купал, у якім размясціўся музей «Развіцця алімпійскага руху Беларусі».

1

2

3

4

5

На цэнтральных ролях тут шматлікія чорна-белыя фотаздымкі прэзідэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі. Гэта і стандартныя партрэты прэзідэнта, і групавыя, разам з дзецьмі-лыжнікамі, юнымі хакеістамі, вядомымі спартсменамі.

6

7

8

9

10

Цікава, што шыльдачкі ў новай штаб-кватэры паўсюль напісаны па-руску, а ў музеі ўсю экспазіцыю аформілі выключна па-беларуску і па-англійску. Перад уваходам у музей руская мова заканчваецца

На паверх вышэй у тым жа люстэркавым купале размясцілі велічную залу пасяджэнняў. Тут на першых ролях — партрэты беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў ад весляроў Леаніда Гейштара і Сяргея Макаранкі (Алімпіяда-1960) да тэнісістаў Вікторыі Азаранкі і Макса Мірнага.

Выставілі на пачэсным месцы і апальных залатых медалістаў: напрыклад, трохразовага алімпійскага чэмпіёна ў веславанні і колішняга апазіцыйнага дэпутата Уладзіміра Парфяновіча. Красуецца ў фоташэрагу сярод легенд і рэкардсмен свету ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў.

11

12

Гатэль, які прымыкае да штаб-кватэры НАК

Яўген Валошын

https://www.traditionrolex.com/8