У Мінску для раварыстаў ўсталяваны знак, якога няма ў правілах дарожнага руху

29.08.2013 - Новости

У Мінску для раварыстаў ўсталяваны знак, якога няма ў правілах дарожнага руху

Паводле Дзяржаўтаінспекцыі, на 10 % вырасла колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх вінаватыя раварысты. Утрая больш сёлета загінулых у ДТЗ раварыстаў. Найчасцей гэта выпадкі на дарозе

Пайшло-паехала – гэта пра ходнікі ля дарог, месца руху пешаходаў, але таксама раварыстаў. На мосце над Свіслаччу некалькі дзён таму позна ўвечары мы з раварысткаю не размінуліся. Тая ехала без уключанай фары, урэзалася ў мяне ды вылецела на праезную частку.

Добра, што ўсё абышлося, але віны сваёй дзяўчына не прызнала. Раварыст з 10-гадовым стажам, мінчанін Сяргей, такіх сітуацый не стварае. Ровар абсталяваны фараю, гукавым сігналам, адлюстравальнікам святла, спраўным тормазам. Кажа, пытанняў да яго нават у ДАІшнікаў не ўзнікае, але з пешаходамі ледзь не да боек даходзіць, паведамляе Belsat.eu.

СЯРГЕЙ, РАВАРЫСТ, МІНСК:  «Чамусьці пешаходы хочуць хадзіць па роварнай сцежцы, часам здараюцца наезды, і цяжка вельмі падтрымліваць роўную хуткасць”.



Кожны пешаход на гэтым участку воляю-няволяю мусіць са сходаў ступіць на тэрыторыю раварыста, а нехта свядома выкарыстоўвае роўнае покрыва ў якасці бегавой дарожкі.

Адны пешаходы сябе абараняюць, іншыя – з разуменнем ставяцца да кіроўцаў двухколавага транспарту.

ПЕШАХОДЫ, МІНСК: «Мусяць дарожкі адмысловыя зрабіць у Мінску. А ў нас гэтым пытаннем ніхто не займаецца, раварысты пакінутыя самі сабе, па-мойму».

«Раварысты па праезнай частцы ўвогуле ехаць не маюць права, я думаю. Мусяць быць адмысловыя сцежкі, бо, вядома, раварысты замінаюць».

Ды ствараюць сумную статыстыку. Паводле Дзяржаўтаінспекцыі, на 10 % вырасла колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх вінаватыя раварысты. Утрая больш сёлета загінулых у ДТЗ раварыстаў. Найчасцей гэта выпадкі на дарозе.

Сябра аб’яднання аўтамабілістаў «За аўта» Фёдар Сухаў кажа, што наспеў час зрабіць змены ў правілах дарожнага руху і забавязаць раварыстаў гэтыя правілы ведаць.

ФЁДАР СУХАЎ, АБ’ЯДНАННЕ «ЗА АЎТА»: «Трэба нейкае пасведчанне рабіць, хоць у мяне прапанова такая: каб ужо ў школе была абавязковая дысцыпліна па правілах дарожнага руху».

Але найперш дзяржава мае скончыць з парушэннем правілаў дарожнай разметкі. Калі ў Беларусь прыйшла еўрапейская мода на ровар і колькасць раварыстаў павялічылася, новую сталічную роварную сцежку малявалі абы-як – вынікае з таго, што бачым на асобных яе адцінках.

Што не так – нам паказаў аўтар кнігі «ПДВ. Невядомае пра вядомае», былы інспектар ДАІ ды працаўнік Следчага камітэту.

АЛЯКСАНДР КАНАПЛІЦКІ, АЎТАЭКСПЕРТ: «Знак, які тут усталявалі, у народзе завуць «жанглёры роварамі». Такога знаку ў правілах дарожнага руху няма. Складана зразумець, да чаго ён адносіцца і што гэта такое. Калі гэта веладарожка, знак мусіць быць круглы. Калі гэта пешаходны пераход, то там не мусіць быць ровара».

Нават калі на гэта не зважаць, веласцежка намаляваная задалёка ад скрыжавання, таму кіроўца аўта, паводле правілаў, не мусіць саступаць дарогі раварысту.

На скрыжаванні праспектаў Машэрава і Незалежнасці – сцежка таксама не сцежка...

АЛЯКСАНДР КАНАПЛІЦКІ, АЎТАЭКСПЕРТ: «Калі сігнал святлафору выкананы ў выглядзе чырвонага ці зялёнага сілуэту пешахода, то яго дзеянне распаўсюджваецца толькі на пешахода, таму згодна з правіламі дарожнага руху гэты святлафор дзейнічае толькі на пешаходаў».

Каго вінаваціць у парушэнні правілаў, калі тут здарыцца аварыя, невядома. Прасцей – раварыстаў, бо яны найчасцей парушаюць дадаткова, едучы праз «зебру».

ЯЎГЕН, РАВАРЫСТ, МІНСК: «Хацелася б, каб у правілах увялі, што неабавязкова «пешкацца», каб проста ехаць на зялёнае святло».

Ехаць... і нікому не замінаць.

Юлія Цяльпук

Рубрики: Активный Туризм Законодательство

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах