<p>Вы зможаце прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця кірылічнага алфавіта, убачыць прыклады буквароў і азбук самых розных часоў, пазнаёміцца з мастацтвам каліграфіі</p>

З 31 жніўня ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працу выстаўка "Ад Кірылы і Мяфодзія пачатак...", прысвечаная 1150-гадоваму юбілею славянскай азбукі, паведамляе Museum.by.

Тут Вы зможаце прасачыць гісторыю ўзнікнення і развіцця кірылічнага алфавіта, убачыць прыклады буквароў і азбук самых розных часоў, пазнаёміцца з мастацтвам каліграфіі.

Запрашаем усіх жадаючых!