https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельніцы праекта «З Рацыяй на край Зямлі» Аксана і Дыяна праехалі аўтаспынам праз 9 краін</p>

Удзельніцы праекта «З Рацыяй на край Зямлі» Аксана і Дыяна праехалі аўтаспынам праз 9 краін. Пасля сваёй працяглай вандроўкі яны завіталі ў студыю «Беларускага Радыё Рацыя» ў Беластоку. 

Пра тое, адкуль з’явілася ідэя паехаць аўтаспынам на край Зямлі, яны распавялі ў інтэрв’ю.

Аксана: Мы заўсёды падарожнічаем, ездзім аўтаспынам. У нас даўно была мара паехаць куды небудзь далёка. Ездзім аўтаспынам, бо мы студэнты, таму ашчаджаем. 

Дыяна: Нам было цікава, дакуль мы зможам даехаць аўтаспынам. 

РР: Ці знайшлі вы край зямлі, дзе ён знаходзіцца? 

Аксана: Мы ведалі, што ёсць такая кропка - Мыс Рока. Мы шмат пра яго чыталі, што гэта край зямлі. Але мы даведаліся, што ў Партугаліі ёсць яшчэ адзін край зямлі, пра які мы раней не ведалі. 

РР: Калі не памыляюся, то вы не пачаткоўцы ў аўтаспыне?

Дыяна: Мы вельмі часта ездзім.

Аксана: Ездзім аўтаспынам, канешне, для нас гэта не ўпершыню. Новым было тое, што мы ехалі па іншых краінах, мовы якіх не ведалі. Раней ездзілі па Польшчы, Беларусі, Нямеччыне, Чэхіі. Мы дрэнна валодаем англійскай, не ведаем іспанскай, італьянскай, але тым не менш вырашылі ехаць. Хацелася пазнаёміцца з новымі людзьмі, культурай, мовай, было вельмі цікава.

1

РР: Калі казаць пра аўтаспын, ці адкрылі вы для сябе нешта новае?

Дыяна: Мы лічым, што найлепшы аўтаспын у Польшчы, а найгоршы ў Іспаніі. Нам пра гэта казалі, але мы не верылі. 

Аксана: Напрыклад, калі мы ехалі з Барселоны ў Мадрыд, хоць гэта і была Іспанія, але нам пашанцавала.

Аксана: Калі мы выязджалі з Мадрыда ў Лісабон, то было цяжка. Давялося прастаяць 6 гадзін на спякоце. Тады ўжо зразумелі, што тое, што пішуць, - гэта праўда. Таму прыйшлося ехаць аўтобусам. Вельмі файна было ехаць з італьянцамі, бо яны спыняліся. Кажуць, што ў Партугаліі таксама дрэнны аўтаспын, але гэта хлусня, нам пашанцавала. Мы вельмі файна там павандравалі, паездзілі. 

Дыяна: Калі мы стопілі ў Партугаліі, то спыняліся толькі замежнікі: французы, італьянцы, але не партугальцы. У Іспаніі было вельмі цяжка, бо ўжо вечарэла, надыйшла ноч, таму падумалі, што не даедзем.

Аксана: Звычайна доўга не стаялі нідзе, паўгадзіны і мы ўжо ехалі. Калі стаіш даўжэй, то пачынаеш думаць, што, калі будзе машына, яна давязе да апошняй кропкі. Амаль заўсёды так і атрымлівалася.

РР: Як яшчэ вы можаце ахарактарызаваць аўтаспын? 

Аксана: Аўтаспын - гэта лёгкі спосаб пазнаёміцца з людзьмі і даведацца шмат новага і цікавага, пры ўмове, што ведаеш мову. Калі падарожнічаеш самастойна, то трэба ведаць, што ты хочаш пабачыць, бо калі сустракаеш людзей, то дастаткова цяжка нешта даведацца.

Улад Грынеўскі

https://www.traditionrolex.com/8