https://www.traditionrolex.com/8
<p>Свята пісьменства «Скарынаўскія дні ў Полацку» сёлета спалучыла ў сабе свята кнігі, свята ведаў і дзіцячае свята</p>

У першыя вераснёўскія дні ў Полацку разгарнулася свята. Узнёслае. Светлае. Прасякнутае любоўю да слова, гонарам за нашага славутага земляка-першадрукара, які сваімі справамі праслаўляў Полацк у свеце, паведамляе «Полацкі веснік».

Свята пісьменства «Скарынаўскія дні ў Полацку» сёлета спалучыла ў сабе свята кнігі, свята ведаў і дзіцячае свята. Мерапрыемствы адбываліся ў бібліятэках, музейных і адукацыйных установах — як у горадзе, так і ў вёсках Полацкага раёна. Імя Францыска Скарыны гучала на ўроках ведаў, у аглядах і сустрэчах, на прэзентацыях кніжных выстаў, у ходзе літаратурна-музычных кампазіцый. Разнастайную праграму да свята падрыхтавалі і ў філіяле «Полоцк-Светач» ААТ «Белкніга».

А ўчора, 2 верасня, на плошчы ўладарылі нашчадкі Скарыны. Юнае пакаленне палачан вітала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама Ірына Драздова. Яна жадала дзецям выдатна вучыцца, быць мэтанакіраванымі і працавітымі, каб працягваць славіць свой Полацк, сваю Радзіму. Урачыстая цырымонія прадоўжылася ўскладаннем кветак да помніка Францыску Скарыне...

Вельмі важна, якімі будуць першыя кнігі ў нашай дзятвы, чаму яны навучаць, па якіх сцежках-дарогах будуць крочыць школьнікі ў Краіну ведаў і чый прыклад натхніць іх на галоўныя справы жыцця. «Мы, наследники Скорины, знаем, умеем, творим!» — пад такой назвай адбылося раённае дзіцячае свята. А каб звацца нашчадкамі гэтай велічнай гістарычнай асобы, трэба не толькі старанна спасцігаць школьныя навукі, але і шукаць, шліфаваць асабістыя таленты.

4

5

6

Магчымасцяў развіваць свае здольнасці ў полацкіх хлопчыкаў і дзяўчынак багата. І гэта таксама прадэманстравала свята,  асабліва прэзентацыя шматлікіх гурткоў Цэнтра дзяцей і моладзі і секцый спартыўных устаноў. На пэўны час плошча Францыска Скарыны пераўтварылася ў вялікую творчую майстэрню, побач з якой удасканальвалі сваё майстэрства юныя інспектары дарожнага руху, турысты, кікбаксёры, картынгісты. Вакол кожнай тэматычнай пляцоўкі збіраліся зацікаўленыя гледачы, хтосьці спрабаваў сябе ў тым ці іншым відзе дэкаратыўна-прыкладной творчасці, хтосьці цікавіўся кантактнай інфармацыяй, каб у бліжэйшы час запісацца ў гурток. Хто ведае, мабыць, з сённяшніх школьнікаў у хуткім часе вырастуць сапраўдныя майстры, падобныя на тых, што прадстаўлялі на свяце Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур? Вось дзе былі сапраўдныя шэдэўры, зробленыя ўмелымі рукамі, з захаваннем народных традыцый!

7

8

9

Далучыцца да роднага слова, даведацца пра гісторыю Полаччыны, пазнаёміцца з творамі нашых землякоў наведвальнікам і ўдзельнікам урачыстай падзеі прапаноўвалі работнікі кнігарні «Светач». Аздабленне іх гандлёвага месца цалкам адпавядала тэматыцы «скарынаўскага» свята.

10

11

12

Тым часам імправізаваная сцэна трапіла ў абдымкі канцэртнай хвалі. Дзеці, якія так выдатна спявалі і танчылі, безумоўна, дарылі гледачам добры настрой. І тыя не шкадавалі апладысментаў і добрых усмешак, тым больш, што немалую частку публікі складалі любімыя бацькі і педагогі. А потым музычную эстафету ад юных артыстаў перанялі дарослыя аматары спеваў — добра вядомы многім калектыў «Полацкія россыпы» Полацкага ЦРНК. Дарэчы, менавіта яго выступленне надавала святу родны беларускі каларыт.

13

14

15

16

Аксана ШУЙСКАЯ
Фота Ігара ПАЛЫНСКАГА

https://www.traditionrolex.com/8