https://www.traditionrolex.com/8
<p>І хоць права звацца радзімай абаранкаў аспрэчваюць тры краіны – Україна, Беларусь і Польшча, у большасці даследчыкаў сумненняў няма: менавіта смаргонцы першымі пачалі выпякаць гэтыя вырабы з заварнога цеста – рабілі тоненькія жгуцікі рознай таўшчыні і накручвалі іх на палец, а потым выпякалі. Так і назвалі іх – абваранкі, абвараначкі, а потым абаранкі. Меркай для дзіркі абаранка быў палец пекара, на які накручвалі цеста</p>

Правядзенне першага ў гісторыі Смаргоні абаранкавага фэста запланавана на 28 верасня, паведамляе «Гродзенская праўда».

 Па словах намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзія Бычко, мерапрыемства абяцае быць цікавым і запамінальным і стане данінай павагі гэтаму вырабу, які ўпершыню з’явіўся ў Смаргоні.

І хоць права звацца радзімай абаранкаў аспрэчваюць тры краіны – Україна, Беларусь і Польшча, у большасці даследчыкаў сумненняў няма: менавіта смаргонцы першымі пачалі выпякаць гэтыя вырабы з заварнога цеста – рабілі тоненькія жгуцікі рознай таўшчыні і накручвалі іх на палец, а потым выпякалі. Так і назвалі іх – абваранкі, абвараначкі, а потым абаранкі. Меркай для дзіркі абаранка быў палец пекара, на які накручвалі цеста.

У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі ў Смаргоні працавала 60 пякарняў, у якіх выпякалі менавіта абаранкі, а потым гружаныя адмысловым таварам вазы кіравалі ў Вільню і Маскву, Гродна і Мінск.

Сёлетні абаранкавы фэст праводзіцца дзеля таго, каб вярнуць Смаргоні былую славу сталіцы абаранак. Галоўнай падзеяй свята стане прэзентацыя абаранкаў не толькі смаргонскіх хлебапёкаў, але і іх суседзяў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і з суседніх раёнаў Мінскай вобласці.

Наталія ВАЛЫНЕЦ

https://www.traditionrolex.com/8