У музеі-запаведніку “Заслаўе” (Мінская вобласць) 7 верасня адкрыецца выстава віцебскага мастака і харэографа Аляксея Літвіна

07.09.2013 - Новости

У музеі-запаведніку “Заслаўе” (Мінская вобласць) 7 верасня адкрыецца выстава віцебскага мастака і харэографа Аляксея Літвіна

Вернісаж наведаюць замежныя госці - прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Беларусі

Вернісаж наведаюць замежныя госці - прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Беларусі, паведамляе "ННВ".

Мастак Аляксей Літвін скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сябра Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат беларускіх і замежных фестываляў мастацтва. Удзельнічаў у шматлікіх выставах і пленэрах у Беларусі і за яе мяжой. Працаваў выкладчыкам харэаграфічнага і мастацкага аддзяленняў Верхнядзвінскай школы мастацтваў, харэографам у драмтэатры імя Якуба Коласа, трэнерам-харэографам фігурнага катання ў Лядовым палацы Віцебска.

Творчасць Аляксея Літвіна - не тыповая для даволі кансерватыўнай беларускай мастацкай прасторы, аднак яна цудоўна ўпісваецца ў агульнаеўрапейскі кантэкст. Яе крыніцы – французскія фавісты пачатку ХХ стагоддзя на чале з Анры Мацісам, а таксама нэафавісты, якія злучылі спадчыну Маціса з нямецкім экспрэсіянізмам, творчасцю Пікасо і Фрэнсіса Бэкана.

Захапленне Літвіна харэаграфіяй прыводзіць да нязвыклага сімбіёзу - вобразы на яго карцінах паўстаюць у выніку спалучэння стыхіі танца і мастацкай фантазіі. Хаатычныя формы і рэзкія кантрасты колераў выразна адлюстроўваюць усю палітру эмоцый мастака.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах