<p>Галоўнай мэтай праекта з'яўлецца спрыянне даследаванням і пераасэнсаванне савецкага перыяду гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі</p>

Галоўнай мэтай праекта з'яўлецца спрыянне даследаванням і пераасэнсаванне савецкага перыяду гісторыі Беларусі, а таксама развіццю новых міждысцыплінарных даследаванняў праз збіранне і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах гісторыка і каардынатара праекта Ірыны Кашталян, людзей да праекта прыцягнута вельмі шмат і кожны жадаючы можа далучыцца да стварэння гісторыі.

- Ідэя і праца пачалася ў 2011 годзе, калі ўтварылася асноўная каманда праекта, якая складаецца з розных спецыялістаў: гэта і гісторыкі, і праграмісты, і аператары, і іншыя зацікаўленыя асобы ў папулярызацыі і прасоўванні гэтага кірунку.

Праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі” пачаты вясной 2011 года. Ён з'яўляецца сховішчам дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі дваццатага стагоддзя. Праглядзець усю інфармацыю можна на старонцы інтэрнэт-праекта.

Вікторыя Сцяпановіч