https://www.traditionrolex.com/8
<p>Я быў у Мінску ўсяго паўтара месяцы. І, як мне здаецца, шмат чаго яшчэ тут не ўбачыў.  Мне Мінск вельмі даспадобы. Людзі тут вельмі добрыя. Хаця далёка не ўсе размаўляюць па-англійску, аднак яны заўжды намагаліся зразумець мяне і хоць неяк дапамагчы. Гэта адбывалася паўсюдна: на вуліцы, у метро, ва ўнівермагу, у вагоне цягніка</p>

«Звязда» прапанавала замежнікам апісаць  беларускую сталіцу трыма словамі...

Хесус Карэнья, Каракас, Венесуэла

Утульны: я адчуваў сябе вельмі добра, калі гуляў па сталічных вулачках. У Каракасе такога адчування для мяне, як для пешахода, не існуе.

Ціхі: Каракас вельмі шумны горад, людзі жывуць тут у хуткім рытме. А вось у Мінску шмат спакою, няма надта гучных аўтамабільных гудкоў, матацыклы не равуць. Усё гэта робіць Мінск своеасаблівым горадам для рэлаксацыі ад стрэсу мегаполісаў.

Таварыскі: падчас майго знаходжання ў беларускай сталіцы заўважыў адну рэч: людзі ставіліся да мяне добра, шмат з кім я пасябраваў.

Усяго я меў два падарожжы ў Беларусь. А ў Мінску адпачываў прыкладна два месяцы. У сталіцы спадабалася архітэктура, абеліск, структура станцый метро і, канешне ж, людзі. Непрыемным здаўся хіба толькі холад, бо справа была ўзімку. Жартую)

У цэлым жа, паміж Мінскам і Каракасам мала чаго агульнага, хіба што шапікі, дзе прадаюць перыёдыку і фастфуд.

***

Захар Каліснічэнка, Кіеў, Украіна:

Вакзал: першае слова-асацыяцыя пра Мінск. Прыгожы, шкляны. Цудоўны від на «вароты» горада з эскалатара. Менавіта на вакзал я прыбываў і адтуль жа з вашай сталіцы ад’язджаў. Нават спаў там каля дзвюх гадзін на падлозе — проста засцяліўшы на падлогу карымат. За гэты час мяне разы чатыры будзілі міліцыянеры. Учацвярох яны ўсё ж «пераканалі» мяне, што лепш тут так не спаць, бо «іншаземцы паказваюць пальцамі». Увогуле, на мінскім чыгуначным ў сталоўцы цудоўная кава. Цікава, што ў вас асобна бяруць грошы за цукар, тару і каву. Затое ў сталоўцы каву наліваюць у шклянкі. Да напою раю ўсім браць чорны шакалад фабрыкі «Камунарка». А яшчэ з-за столікаў вакзальнай сталоўкі адкрываецца цудоўны краявід.

Сталінскі ампір: слова ўзгадалася з-за мінскай архітэктуры. У Мінску гэты стыль пакуль не спаганены перабудовамі і выглядае выразна, у адрозненне ад некаторых іншых былых «савецкіх» сталіц.

Свіслач: назва рэчкі, што цячэ цераз увесь горад. Праходзячы па цікавых месцах Мінска, разумееш, што рэчка дзесьці побач. І назва добра запамінаецца. Такая для мяне… нетыповая. Хаця сваякі майго сябра, калі пераехалі ў Мінск, ніяк не маглі запомніць гэты тапонім.

Быў у Мінску тры разы, праездам, усяго па некалькі гадзін. Заўжды мае сустрэчы з Мінскам  адбываліся ўвечары ці ноччу — хочацца пабачыць горад і пры дзённым асвятленні!

***

Кадзу Кодаіра, Токіа, Японія:

Спецыі: я быў здзіўлены тутэйшымі стравамі — у іх так шмат бульбы і зусім, як на мой густ, мала солі ды спецый. Японская кухня вельмі салёная, у рыс мы дадаем багата розных спецый. Беларускія стравы, якімі я частаваўся, былі смачныя,  але вельмі нязвычныя!

Строгасць: у вас мала крам і бараў, якія працуюць кругласутачна. У Японіі людзі часта заседжваюцца ў барах з вечара да раніцы. А ў Мінску ажыццявіць такі план складана. Дадам, што паліцыя ў метрапалітэне вельмі строгая да ап’янелых людзей – забараняюць карыстацца, калі бачаць, што ты п’яны, ці ўжываеш алкаголь. У Японіі ж наадварот, ніхто не звяртае на гэта ўвагі.

2

Дысцыпліна:  здзівіла тое, як у вас людзі ставяцца да сваіх працоўных абавязкаў.  Я неаднойчы бачыў, як работнікі метро і крам размаўлялі па мабільным тэлефоне, не надта зважаючы на наведвальнікаў, падчас працы. За такое ў Японіі адразу ж звальняюць.

Я быў у Мінску ўсяго паўтара месяцы. І, як, мне здаецца, шмат чаго яшчэ тут не ўбачыў.  Мне Мінск вельмі даспадобы. Людзі тут вельмі добрыя. Хаця далёка не ўсе размаўляюць па-англійску, аднак яны заўжды намагаліся зразумець мяне і хоць неяк дапамагчы. Гэта адбывалася паўсюдна: на вуліцы, у метро, ва ўнівермагу, ў вагоне цягніка.

***

Абдулфатах Алаўдзі, Адэн, Емен:

Студэнты:   я сам студэнт і ўсе мае знаёмыя з гэтай катэгорыі. І калі мы выпраўляемся пагуляць па горадзе, навокал столькі моладзі, здаецца, усе яны таксама студэнты. Мне спадабаецца, што  у Мінску шмат магчымасцяў, каб беларускія студэнты маглі адначасова вучыцца і працаваць.

Прыгажосць: гэта можна сказаць не толькі аб тых беларускіх дзяўчатах, на якіх можна глядзець  бясконца. У Мінску ўвогуле шмат прыгожага — людзі, кветкі, зеляніна,  Мінск сапраўды зялёны горад. Падабаецца тутэйшая архітэктура: ёсць прыгожыя гістарычныя будынкі. У Адэне таксама шмат будынкаў, якія маюць гістарычную каштоўнасць.

3

Холад: а вось беларускае надвор’е мне не падабаецца, бо яно часта мяняецца. Адзін дзень – дождж, пасля спёка, затым ізноўку холад. У нас у Емене надвор’е больш стабільнае.

Вялікае адрозненне Мінска ад Адэна – гэта ежа. У Мінску цяжка набыць добрыя садавіну і гародніну ўзімку. А ў нас яны свежыя ды смачныя заўжды. Таксама на маёй радзіме ёсць мора, акіян і горы – а ў Мінску няма. Але ўсё роўна зараз Мінск для мяне — родны горад, бо жыву тут ужо чацвёрты год. За гэты час са мною адбылося шмат цікавых і добрых падзей, я набыў новых сяброў.

Кацярына Радзюк

https://www.traditionrolex.com/8