Падарунак да Дня горада: наведай адзін з Нацыянальных музеяў за палову кошту!

12.09.2013 - Новости

Падарунак да Дня горада: наведай адзін з Нацыянальных музеяў за палову кошту!

З 14 верасня і да канца месяца, набыўшы квіток на наведванне ўсёй экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага ці Нацыянальнага мастацкага музея, наведвальнікі атрымліваюць магчымасць наведаць другі музей у гэты ж дзень усяго толькі за палову кошту

Адмыслова да Дня горада два нацыянальных музея краіны падрыхтавалі падарунак жыхарам і гасцям горада Мінска – магчымасць наведаць адзін з гэтых музеяў за палову кошту.

Знаёмству з гісторыяй і мастацтвам Беларусі на працягу верасня можна будзе прысвяціць усяго толькі адзін дзень, бо музеі знаходзяцца ў адным квартале адзін ад аднаго, літаральна ў двух кроках.

Такім чынам два галоўныя музеі краіны імкнуцца аб'яднаць свае высілкі ў арганізацыі агульнай культурнай прасторы, якая падкрэсліць непаўторнае аблічча і каларыт горада Мінска.

З 14 верасня і да канца месяца, набыўшы квіток на наведванне ўсёй экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага ці Нацыянальнага мастацкага музея, наведвальнікі атрымліваюць магчымасць наведаць другі музей у гэты ж дзень усяго толькі за палову кошту.

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах