https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вывучалі Англію на роварах</p>
Удзельнікі турыстычнага клуба «Пілігрым» вярнуліся з падарожжа па Вялікабрытаніі, паведамляе «Рэгіянальная газета».

А запрасіў іх Якабс Вудс, англічанін, які падарожнічаў летась па Еўропе на ровары. Падчас падарожжа ён завітаў у Маладзечна, дзе і пазнаёміўся з сябрамі клуба. «РГ» пісала пра гэта ў №43 за 26 кастрычніка 2012 года.

Англічанін у трусах ратаваў ровар (+відэа)

Чацвёра вандроўнікаў, узброіўшыся роварамі, ахапілі амаль 500 кіламетраў дагэтуль невядомай ім краіны.  Вядома, велатурызм – гэта своеасаблівая рамантыка, цікавая альтэрнатыва звычайнаму падарожжу. Начаваць тут даводзіцца не на шыкоўным ложку нумара люкс, а проста ў палатцы. Там жа і ежу гатуюць, і вольны час бавяць.

Нашы турысты часцей за ўсё адпачывалі там,  дзе давядзецца: у кавярні, на лавачцы або на спецыяльна адведзеных газонах для пікнікоў.  
– Адметна тое, што брытанцы вельмі адказна ставяцца да чысціні навакольнага асяроддзя, – заўважыў Сяргей Семянюк, арганізатар турыстычнай групы. – Бачыў, як хлопец выпусціў з рук паперку з-пад марозіва і ветрам яе панесла па зямлі. Ён пагнаўся за ёй, схапіў і кінуў у сметніцу. Такі ж лёс чакаў і пластыкавую бутэльку, якая ўвогуле не была яго.

1

Вынікае, што не ад дворнікаў залежыць чысціня, а ад нас саміх.

Цікава, што брытанцы вельмі  ўважліва ставяцца да жывёл. За ўвесь час турысты амаль не бачылі бадзяжных кошак ці сабак. Сям’я, якая не мае дзвюх або трох хатніх жывёлін, лічыцца няпоўнай.

2

– Аднойчы мы бачылі, як пажылая пара паволі ехала на аўтамабілі і праз адчыненае акно на павадку выгульвала мопса, – падзялілася назіраннямі Вольга Гулевіч, удзельніца падарожжа.

Цяжэй за ўсё турыстам было прыстасавацца да левабокавага дарожнага руху. Да таго ж дзіўнай для турыстаў стала звычка брытанцаў дэталёва планаваць свой адпачынак. Білеты на звычайны электрацягнік трэба купляць загадзя. Прычым заказваць іх можна праз смс-запыт з мабільнага тэлефона.

3

Цэны на білеты ўражваюць сваёй дарагавізнай. Ад Лондана да Эдынбурга каля 600 кіламетраў (прыкладна як ад Віцебска да Брэста), а білет каштуе два мільёны рублёў у пераводзе на беларускія грошы.

4

Народ у Вялікабрытаніі падаўся вельмі добразычлівым.

– Мы часта не маглі зарыентавацца на шляху да маленькіх вёсачак, тады людзі імкнуліся як мага прасцей растлумачыць, як туды дабрацца, – паведамляюць турысты.

5

Зімой аматары роварнага адпачынку таксама не збіраюцца сядзець дома. У іх планах наведаць Грэцыю або Італію.

Алена ДЗЯМЧУК

https://www.traditionrolex.com/8