«Не замарочвайся казкамі» - міжнародны перформанс у Берасці (+фота)

15.09.2013 - Новости

«Не замарочвайся казкамі» - міжнародны перформанс у Берасці (+фота)

Каля гадзіны пяць беларусаў павінны былі сядзець у зямлі і думаць пра сваё жыццё, сваё прызначэнне ў грамадстве і краіне ў цэлым

Перфоманс са Швецыі «Не замарочвайся казкамі» адбыўся ў парку 1-га верасня ў Берасці. Акцыя была праведзена шведскімі тэатраламі Reich плюс Syber у межах міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Каля гадзіны пяць беларусаў павінны былі сядзець у зямлі і думаць пра сваё жыццё, сваё прызначэнне ў грамадстве і краіне ў цэлым.

Богдан, адзін з арганізатараў перформанса, патлумачыў, чаму ўдзельнікі былі зарытыя менавіта ў зямлю:

– Гэта беларуская зямля, гэта ваша зямля, гэта ваша краіна. Калі мы рабілі гэта ў Польшчы, то гэта была польская зямля, польская сітуацыя, а тут іншая сітуацыя.

Удзельнік Павел падзяліўся ўражаннямі, а таксама тымі высновамі, якія зрабіў пасля тэатральнага эксперымента  – знаходжання ў зямлі:

–  Пры гэтым многа думаеш, пра жыццё, пра свае справы, што ты рабіў у сваім жыцці і што ты робіш цяпер – нічога. Ты жывеш, працуеш, вынікаў у цябе ніякіх. Трэба не жыць усё жыццё ў ружовых акулярах, а штосьці рабіць, штосьці змяняць у нас і нашай краіне.

Як адзначылі шведскія арганізатары перфоманса, у Беларусі ён быў праведзены ўпершыню. Такія ж тэатральныя эксперыменты яны ўжо арганізоўвалі ў Польшчы і ў Швецыі.

1

2

3

4

5

6

7

8

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах