https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фотавыстава дазволіць наведвальнікам атрымаць асалоду ад самабытнай і ўнікальнай культуры прадстаўнікоў 140 нацыянальнасцяў, для якіх Беларусь стала агульным домам</p>

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 13 верасня пачала працу фотавыстава «Беларусь - наш агульны дом», прысвечаная адкрыццю Х Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур.

Фестываль з'яўляецца першым у сваім родзе святам на постсавецкай прасторы. Утвораны ў 1996 годзе, ён з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць. Сімвалічна, што ў гэтым годзе форум возьме старт у святочны для беларускай сталіцы Дзень горада.

Фотавыстава дазволіць наведвальнікам атрымаць асалоду ад самабытнай і ўнікальнай культуры прадстаўнікоў 140 нацыянальнасцяў, для якіх Беларусь стала агульным домам. Аўтэнтычныя палесцінскія , эстонскія, польскія касцюмы, імгненні рускіх, украінскіх народных танцаў, эпізоды канцэртных выступленняў прадстаўнікоў карэйскай, азербайджанскай, армянскай, турэцкай і іншых нацыянальнасцяў адлюстраваны на фотаздымках, якія ахопліваюць усю гісторыю фестываля.

Першы рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне ў 1996 годзе. Фінал Х фестываля адбудзецца ў горадзе над Нёманам у 2014 годзе.

https://www.traditionrolex.com/8