Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з раённым: арганізаванае катанне на роварах парушае закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

18.09.2013 - Новости

Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з раённым: арганізаванае катанне на роварах парушае закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з раённым судом у тым, што арганізаванае катанне на ровары парушае закон, і пакінуў штраф без зменаў

Незвычайны велапрабег прайшоў 17 жніўня. Тады па горадзе праехалі стылягі — дзяўчаты ў сукенках у гарошак і маладыя людзі з прычоскамі ў стылі шасцідзесятых. Праз два тыдні, 2 верасня, арганізатара заезду Ірыну аштрафавалі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства на 2 мільёны рублёў, паведамляе Euroradio.

Юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Аляксей Казлюк, які прысутнічаў пры разглядзе касацыйнай скаргі, гаворыць, што гэта небяспечны інцыдэнт.

«Фактычна, зараз можна аштрафаваць арганізатараў абсалютна любога мерапрыемства, нават вяселля», — гаворыць ён.

На думку Казлюка, у выпадку з арганізатарамі велапрабегу нельга гаварыць аб парушэнні закона «Аб масавых мерапрыемствах», таму што раварысты не высоўвалі нейкіх палітычных патрабаванняў і ўвогуле ніякім чынам не выказвалі сваю грамадскую пазіцыю.

На пасяджэнні таксама раскрыліся некаторыя акалічнасці справы. Як аказалася, супрацоўнікі міліцыі даведаліся аб велапрабегу стыляг з інтэрнэта, калі пабачылі там фота з імпрэзы. Пасля чаго і напісалі рапарты аб правапарушэнні.

Цяпер арганізатары велапрабегу думаюць над далейшымі скаргамі. Дайсці з імі можна нават да Вярхоўнага суда.

Алесь Пілецкі

Фота: TUT.BY

Рубрики: Активный Туризм Законодательство Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах