<p>Камедыйны трымценнік пра вяртанне паэта ў свой гарадзенскі дом знялі ў Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне. Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея</p>

Камедыйны трымценнік пра вяртанне паэта ў свой гарадзенскі дом знялі ў Музеі Максіма Багдановіча ў Гродне. Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея, паведамляе "Твой Стыль".

Конкурс кароткаметражных фільмаў “Be part of it (European Cooperation)” прысвечаны Дню еўрапейскага супрацоўніцтва, які будзе адзначацца 21 верасня. У Вільні ў гэты дзень адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса. Усе конкурсныя стужкі мусілі быць прысвечаны рэалізаваным праектам транспамежнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, што Музей Максіма Багдановіча атрымаў на рэалізацыю праекта “Віртуальнае мінулае – падстава поспеху будучыні музеяў” грант 90 тысяч еўра. Праект разлічаны на два гады і рэалізуецца сумесна з партнёскімі музеямі Літвы і Латвіі.

Аляксей Табяшэўскі