https://www.traditionrolex.com/8
<p>Будзе таксама магчымасць атрымаць майстар-клас па пляценню і ткацтву слуцкіх паясоў</p>
«Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слукіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады і з мэтай далейшага развіцця і прапаганды традыцыйнага мастацтва 21 верасня ў Слуцку пройдзе свята «Слуцкія паясы» — паведаміла газете «Мінская праўда» дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская.
 
Менавiта ў гэтым беларускім горадзе яшчэ ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя працавалі мануфактуры князя Радзівіла — персіярні, дзе для заможных людзей выраблялі шаўковыя паясы з залатымі і срэбнымі ніткамі. Спачатку там капіравалі персідскія ўзоры, але з часам у арнаменце паясоў пачалі з’яўляцца мясцовыя матывы з васількамі, незабудкамі і іншымі беларускiмі адзнакамі. Непаўторны мастацкі стыль і высокая якасць вырабаў зрабілі значны ўплыў на стылістыку вытворчасці паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і нават у Еўропе. Тэрмін «слуцкія паясы» стаў своеасаблівым брэндам. Падобныя паясы пачалі так называцца незалежна ад месца іх вытворчасці. Аб гэтым будзе ісці размова на навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускі пояс: гістарычныя шляхі і сучасная практыка», якая пройдзе ў рамках свята. У Слуцк запрошана каля 500 майстроў-умельцаў з розных рэгіёнаў Міншчыны. Тут пройдуць выставы па 20 відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Госці свята змогуць пазнаёміцца з сапраўднымі брэндамі Міншчыны: капыльскімі і старадарожскімі ручнікамі, лагойскай і івянецкай керамікай, клецкай і маладзечанскай лазой, вілейскай і мядзельскай разьбой па дрэву. У рамках свята пройдзе конкурс «Беларуская лялька». Навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці  прадэманструюць свае работы, а таксама дадуць майстар-клас па вырабу лялек.
 

Будзе таксама магчымасць атрымаць майстар-клас па пляценню і ткацтву слуцкіх паясоў.  

https://www.traditionrolex.com/8