https://www.traditionrolex.com/8
<p>Болей за 20 год з надыходам верасня ўся Еўропа святкуе Дні Еўрапейскай спадчыны. На працягу месяца краіны, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954), праводзяць мерапрыемствы і акцыі для знаёмства сваіх грамадзян і замежных гасцей з аб'ектамі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі. У Беларусі Дні Еўрапейскай спадчыны праводзяцца з 1993 г., з часу ратыфікацыі нашай краінай Еўрапейскай культурнай канвенцыі, і ўжо занялі сваё ганаровае месца ў календары штогадовых культурных падзей</p>

Болей за 20 год з надыходам верасня ўся Еўропа святкуе Дні Еўрапейскай спадчыны. На працягу месяца краіны, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954), праводзяць мерапрыемствы і акцыі для знаёмства сваіх грамадзян і замежных гасцей з аб'ектамі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі. У Беларусі Дні Еўрапейскай спадчыны праводзяцца з 1993 г., з часу ратыфікацыі нашай краінай Еўрапейскай культурнай канвенцыі, і ўжо занялі сваё ганаровае месца ў календары штогадовых культурных падзей. Ужо сталі традыцыяй прэзентацыі буклетаў і выставак, прысвечаных абранай тэме, якая штогод змяняецца, каб раскрыць новыя аспекты ў галіне аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Сёння Дні Еўрапейскай спадчыны з'яўляюцца адной з самых чаканых і значных культурных падзей Еўропы.

У 2013 годзе Беларусь вырашыла падтрымаць тэму нематэрыяльнай культурнай спадчыны – «жывой»  спадчыны. Адной з падстаў для выбару тэмы з'явілася святкаванне 10-годдзя Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Як было адзначана на афіцыйным сайце ЮНЕСКА, гэтая Канвенцыя «стала першым міжнародным інструментам забеспячэння прававой асновы для абароны нематэрыяльнай культурнай спадчыны».

Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі таксама прысвечаны 20-годдзю падпісання Рэспублікай Беларусь Еўрапейскай культурнай канвенцыі.

У межах святкавання Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 27 верасня ў Галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15) у 16.00 адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «Жывая спадчына»,  прэзентацыя сайта «Жывая спадчына», створанага пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы ЮНЕСКА, а таксама буклета, прысвечанага тэме гэтага года.

У 17.00 усе жадаючыя запрашаюцца на адкрытую публічную лекцыю доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай «Народная медыцына ў сістэме традыцыйнай культуры беларусаў».

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў аддзел навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі: +375 (17) 267-59-38, +375 (17) 263-43-57.

https://www.traditionrolex.com/8