https://www.traditionrolex.com/8
<p>Група аматараў Беларусі паехала па Падляшшы, каб сфатаграфаваць месцы, звязаныя з беларускай меншасцю. Фотаздымкі збіраюцца для пашырэння ведаў пра беларусаў у Польшчы, а таксама для пашырэння інфармацыі ў Вікіпедыі пра месцы, звязаныя з беларусамі</p>

Група аматараў Беларусі паехала па Падляшшы, каб сфатаграфаваць месцы, звязаныя з беларускай меншасцю. Фотаздымкі збіраюцца для пашырэння ведаў пра беларусаў у Польшчы, а таксама для пашырэння інфармацыі ў Вікіпедыі пра месцы, звязаныя з беларусамі, сообщает Беларускае Радыё Рацыя

Удзельнікі экспедыцыі наведалі музей у Бельску Падляшскім, дзе пабачылі, як выглядаюць традыцыйны беларускі дом, традыцыйныя беларускія рамёствы, былі таксама на святой гары Грабарка. Плануецца пабачыць Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім, а таксама Гарадок ды Беласток.

Па словах вікіпедыста Томаша Блядынца, галоўная мэта вандроўкі – атрыманне якасных фотаздымкаў для агульнага карыстання.

Праект звязаны з Вікіпедыяй. Мы хочам, каб у ёй былі лепш распрацаваны тэмы, звязаныя з беларускай меншасцю ў Польшчы. У звязку з гэтым вырашылі прыехаць на Падляшша, зрабіць фатаграфіі месцаў, звязаных з гэтай меншасцю.

Экспедыцыя фінансавана таварыствам «Вікімедыя Польшча».

Вікторыя Сцяпановіч

https://www.traditionrolex.com/8