<p>У час Першай сусветнай вайны на Гарадзеншчыне існавала нямецкая пошта. У 1919 годзе ў Гародні была выпушчана марка вельмі маленькім накладам. Кошт за гэтую мініяцюру сёння перавышае дзесяць тысяч еўра. Яе копію таксама можна ўбачыць на стэндах музея</p>

Гісторыю гарадзенскай пошты прадставілі ў міні-музеі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На адным з паверхаў гарадскога паштамта можна ўбачыць дакументы пра гісторыю пошты на Гарадзеншчыне, лісты з фашысцкіх лагераў і шмат іншага. Пра гісторыю пошты нам расказаў прадстаўнік Гарадзенскага філіяла РУП «Белпошта» Юрый Карпач:

- Атрымліваецца, што ў гэтым годзе спаўняецца 213 гадоў утварэнню Гарадзенскай паштова-тэлеграфнай акругі. Тут усё, што было пра гэты перыяд. Увогуле, хацелі сабраць усё пра першыя ўпамінанні нашай зямлі. Але вядома, нічога такога не знойдзеш.

Што тычыцца паштовых марак, то першая з'явілася на Гарадзеншчыне ў 1857 годзе. Яна была выпушчана ў Расіі. Да 1915 года сюжэты паштовых марак амаль не змяняліся.

1

2

3

4

5

6

7

У час Першай сусветнай вайны на Гарадзеншчыне існавала нямецкая пошта. У 1919 годзе ў Гародні была выпушчана марка вельмі маленькім накладам. Кошт за гэтую мініяцюру сёння перавышае дзесяць тысяч еўра. Яе копію таксама можна ўбачыць на стэндах музея.

Ігар Мікалаеў

Фота Савелія Малчанава