https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Калі прымусяць плаціць 100 долараў – ездзіць не будзем», – кажуць беларусы ў гандлёвым цэнтры ў Беластоку. Чэргі на мяжы, праблемы з польскай візай «на закупы», а тут яшчэ і пагрозы кіраўніка дзяржавы пра «пошліну на выезд у 100 долараў». Нягледзячы на перашкоды, беларусы едуць у Беласток па пакупкі</p>

«Калі прымусяць плаціць 100 долараў – ездзіць не будзем», – кажуць беларусы ў гандлёвым цэнтры ў Беластоку. Чэргі на мяжы, праблемы з польскай візай «на закупы», а тут яшчэ і пагрозы кіраўніка дзяржавы пра «пошліну на выезд у 100 долараў». Нягледзячы на перашкоды, беларусы едуць у Беласток па пакупкі.

Беларускае Радыё Рацыя завітала ў адзін з буйных гандлёвых цэнтраў.

У буйным гандлёвым цэнтры ўжо навучыліся размаўляць на мове, зразумелай гасцям з Усходу, як у крамах, так і ў кавярнях. 

Некаторыя беларусы абедаюць, іншыя – пакуюцца.

Для машыны купляў! Вось колы валяюцца, і для гаспадаркі – пральны парашок, елка да новага года няхай будзе, а таксама прадукты. Тут танней прыкладна на 35 адсодкаў. Ужо лічылі гэта, – кажа беларус, які закладае набытае ў машыну.

Мы не часта прыязджаем! – сустракаемся з беларусамі ў чарзе на афармленне VAT – гэта падатак на даданую вартасць, які вернуць у наступны прыезд; часцей гэта 23 адсоткі ад кошту тавараў. – Ніякім бізнесам не займаемся, толькі каб для дома нешта купіць, для сям’і. А ў людзей, якія гэтым пастаянна займаюцца, свае схемы ёсць, і паверце, яны знойдуць выйсце.

Беларусы для нас вельмі важныя кліенты, ставімся да іх пазітыўна, – кажа менеджар вялікай крамы бытавой тэхнікі ў Беластоку і пералічвае тавары, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. – Мэблю для кухні, вельмі шмат тэлевізараў купляюць, камп'ютараў, фотаапаратаў, мабільных тэлефонаў. Такія вялікія рэчы, як халадзільнікі альбо пральныя машыны,  менш у нас купляюць.

Электратэхніку, па словах суразмоўцаў, у Беластоку купіць можна на 20-25 адсодкаў танней. Але Аляксандр Лукашэнка вырашыў, што кожны, хто выязджае за мяжу, павінен заплаціць «100 долараў з носа».

Здзіўляе гэта прапанова не толькі беларусаў, але і айчынных эканамістаў. Паводле іх, яе рэалізацыя немагчыма.

Мы ў Мытным звязе, – кажа Сяргей Балыкін, – сваю мытную палітыку мы павінны ўзгадняць з партнёрамі – Расіяй і Казахстанам, а яны наўрад ці дазволяць у аднабаковым парадку змяніць правілы гульні на мяжы.

Вядома, што Лукашэнка будзе рабіць усё, каб больш сабраць грошай, бо фінансавая сітуацыя крытычная, заўважае старшыня камісіі па міжнародных справах польскага сейма Гжэгаж Схетына.

Для нас вельмі важна ўвядзенне малога памежнага руху. Гэта найлепшы кірунак і на аднаўленне, і на будаванне новых стасункаў, і на адкрытасць мяжы. Спадзяемся, што нарэшце гэта будзе зроблена, – падсумоўвае польскі дэпутат.

- Летась беларусы, якія прыязджаюць па пакупкі ў Беласток, пакінулі тут 200 мільёнаў еўра, – працягвае прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. – Ужо некалькі гадоў мы чуем пра розныя абмежаванні. Беларусам сапраўды выгодна прыязджаць у Польшчу па пакупкі, і яны будуць імкнуцца свае карысці абараніць. І, як да гэтай пары, ніякія абмежаванні не затрымлівалі беларусаў, каб прыязджаць па пакупкі ў Беласток.

Канешне не будзем ездзіць, – кажа беларус з Гародні. – Гэта выгодна тым, хто займаецца камерцыяй, дык тыя будуць ездзіць, заплацяць сто долараў і паедуць.

Нас ужо нічым не здзівіш, – кажа другі беларус, – а тое, што ў нас зноўку будуць забіраць грошы, – гэта нічога новага. Для таго закон і існуе, каб яго абыходзіць.

А мне б хацелася, каб чэргі на мяжы сталі меншымі, – заўважае беларуска з Мінска. – Калі гэта будзе дорага для тых, хто штодня ездзіць, з другога боку, навошта такое ўводзіць? Гэта чарговая сцяна.

Мытны камітэт не дае дакладнай статыстыкі беларусаў, якія штодня выязджаюць за мяжу. Тым больш невядома, колькі з іх едзе «на закупы». Катэгорыя пакупнікоў таксама мяняецца: калі раней больш ездзіла перакупшчыкаў тавару, то зараз пераважна купляюць для сваіх уласных патрэб.

1

2

3

4

5

6

7

Улад Грынеўскі

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8