https://www.traditionrolex.com/8
<p>Роўна 25 год таму, 23 кастрычніка 1988 года, Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў. З гэтай нагоды з 22 па 27 кастрычніка пройдуць мерапрыемствы </p>

Роўна 25 год таму, 23 кастрычніка 1988 года, Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў. З гэтай нагоды запрашаем браслаўчан і гасцей горада на мерапрыемствы, якія пройдуць з 22 па 27 кастрычніка, паведамляе Westki.info.

22.10. – Дзень «Падары мне, падары». Праводзіцца акцыя «У музей з падарункам». Прапануем гасцям музея падарыць рэчы, якія, мабыць, з’яўляюцца каштоўнасцю і могуць стаць музейнымі экспанатамі. Гасцям прапануецца падпісаць віншавальныя паштоўкі з днём нараджэння непасрэдна ў музеі на працягу ўсяго тыдня.

23.10. – «Акно ў музей» – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, якое адбудзецца ў 11.00 у Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

24.10. - Дзіцячы дзень .У гэты дзень вучні пачатковай школы могуць адгадаць музейную крыжаванку і атрымаць падарунак. Таксама дзецям прапануецца ў музеі намаляваць «Музей будучага», разам з супрацоўнікам музея падрыхтаваць віншавальны калаж «З днём нараджэння, музей!»

25.10. – «Дзень гісторыі». Прапануем лекцыі для дарослых і старшакласнікаў «Браслаўскае яўрэйства» (у 11.00 гадзін), «Міжваенны Браслаў»(у 14.00 гадзін), музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў «Музыка ў жыцці чалавека» (у 10.00 гадзін), «Браслаўскія традыцыі» (у 12.00 гадзін).

26.10. – «Дзень адчыненых дзвярэй». У гэты дзень мы прапануем бясплатны ўваход у музей і прагляд фільма «Погляд у мінулае музея». Кожнаму 10-му наведвальніку – падарунак.

27.10 – Дзень сям’і. Кожнай сям’і прапануем пабыць у ролі археолага і знайсці невялічкі скарб.

Прыходзьце на наша свята і павіншуйце музей сваёй прысутнасцю.

Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей працуе з аўторка па нядзелю з 9.00 да 18.00. Даведкі па тэл. 6-51-91, 65- 0-62.

Надзея Дударонак,
дырэктар навукова-даследчай ўстановы культуры «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў»

https://www.traditionrolex.com/8