https://www.traditionrolex.com/8
<p>Навуковая супрацоўніца Ганна Козел мяркуе, што гэта можа палепшыць матэрыяльны стан дома-музея, які даўно чакае рамонту</p>

З 1-га снежня Гарадзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча перастане быць самастойнай юрыдычнай адзінкай і стане філіяй абласнога гісторыка-археалагічнага музея, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Навуковая супрацоўніца Ганна Козел мяркуе, што гэта можа палепшыць матэрыяльны стан дома-музея, які даўно чакае рамонту:

– У нас зараз няма дырэктара, адсутнічае. Нам неабходна выканаць капітальны рамонт. А горш… ці лепш, што мы становімся філіяй гісторыка-археалагічнага музея… Я думаю, што мы тут нічога не губляем. 

У Гарадзенскіх уладаў сёлета няма грошай на рамонт літаратурнага Дома-музея. Пры першым дырэктары, Дануце Бічэль-Загнетавай, яшчэ ў 1995 годзе музей Багдановіча атрымаў статус самастойнай установы культуры. Да таго часу ён быў літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музея.

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8