<p>Касцёл заклалі ў 1695 годзе, і на працягу стагоддзя ён быў драўляны. Пасля прыходу камуністычнай улады святыню перадалі пад гаспадарчыя патрэбы, а з сярэдзіны 1980-х тут месціцца ўстанова культуры «Гарадская канцэртная зала»</p>

На капітальны рамонт было выдаткавана каля 3 мільярдаў рублёў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Касцёл заклалі ў 1695 годзе, і на працягу стагоддзя ён быў драўляны. Пасля прыходу камуністычнай улады святыню перадалі пад гаспадарчыя патрэбы, а з сярэдзіны 1980-х тут месціцца ўстанова культуры «Гарадская канцэртная зала».

Такая ўвага з боку гарадскога кіраўніцтва – пазітыўная з’ява, але не варта было змяняць выгляд будынка, робячы шкляную веранду, адзначае краязнаўца Эдвард Злобін:

– Цешыць тое, што адрэстаўраваны такі старажытны помнік архітэктуры, як касцёл Карла Барамеуша, варта адзначыць, што захавана нават аўтэнтычная дахоўка. Канешне, гэта вялікая падзея для горада, бо выдаткаваны вялікія сродкі. Асабіста для мяне адзіным дысанансам з’яўляецца шкляная прыбудова. Уласна кажучы, для гэтага шклянога перахода і была прабіта сцяна помніка архітэктуры.

У канцы 1980-х – пачатку 1990-х годоў улады прапаноўвалі Казіміру Свёнтку перадаць будынак Пінскай дыяцэзіі, але кардынал адмовіўся з-за цяжкага фінансавага стану.

Язэп Савіч