https://www.traditionrolex.com/8
<p>Акцыя на Гарадзеншчыне пройдзе на працягу двух дзён – арнітолагі спадзяюцца ўбачыць і зафіксаваць некальці дзясяткаў відаў птушак, што яшчэ не адляцелі ў вырай</p>

У гарадзенскім парку Жылібера можна было паназіраць за птушкамі праз оптыку, падзорныя трубы і біноклі, якія адмыслова ўсталявалі сябры арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэта ўжо 14-я акцыя, якую ладзяць аматары птушак, распавядае сябра грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», рэдактар сайта burdwatch.by Зміцер Вінчэўскі

- Ужо ў 14-ы раз, у першую суботу-нядзелю кастрычніка, сябры арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзяць такую акцыю, якая адбываецца адначасова практычна ва ўсіх краінах Еўропы - восеньскія назіранні за птушкамі. Мы збіраемся тут з оптыкай, каб паказаць людзям, якія птушкі застаюцца, якія жывуць побач з намі, якія яны прыгожыя. Каб прысутныя ўбачылі, што не толькі ў людзей ёсць праблемы, але і ў птушак, таму ім патрэбная наша дапамога. 

Акцыя на Гарадзеншчыне пройдзе на працягу двух дзён – арнітолагі спадзяюцца ўбачыць і зафіксаваць некальці дзясяткаў відаў птушак, што яшчэ не адляцелі ў вырай.

1

2

3

4

5

Фота Савелія Малчанава

https://www.traditionrolex.com/8