<p>Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу</p>

З яго пазнікалі фрагменты надпісаў ды зорак. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу. Ленінскі аддзел міліцыі, як паведамляецца, расшуквае зламыснікаў. У абласным камітэце прадзяржаўнай моладзевай арганізацыі не спадзяюцца, што тых, хто пашкодзіў знак, знойдуць, паведамляе Радыё Свабода.

Памятны знак усталявалі ў 2007 годзе ў Камсамольскім сквэры — гэта цэнтр горада. Летась «Зорку БРСМ» ужо рамантавалі. Са знака і тады пазнікалі словы ды зоркі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на рамонт пайшло 8 мільёнаў рублёў. Зламыснікаў не выкрылі.