https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цяпер «АртСядзіба» — гэта сукупнасць людзей, якія праводзяць свае мерапрыемствы, рэалізуюць свае творчыя ідэі ў розных частках горада, нават у розных гарадах Беларусі. Яны аб’яднаныя агульнай ідэяй: стварэння адкрытай для ўсіх незалежнай грамадска-культурнай пляцоўкі, дзе можна думаць, гаварыць, дзейнічаць</p>

«Арт Сядзіба» зноў хоча выйсці ў грамадскі свет, і з гэтай мэтай арэндуе новы офіс. Апошнія паўгода «Арт Сядзіба» абмяжоўвалася здымачнай кватэрай пад правядзенне кватэрнікаў. Цяпер жа, з некаторым паляпшэннем сітуацыі вакол беларускай мовы і беларускіх гуртоў, якім даюць магчымасць выступаць і ладзіць канцэрты, адзначае кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус, вырашана зноў здымаць офіс для правядзення культурніцкіх мерапрыемстваў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Павел Белавус:

Вырашылі паспрабаваць зноў. Арэндавалі памяшканне пад юрыдычную асобу ў цэнтры горада, і бліжэйшым часам мы туды пераедзем і будзем зноў працаваць як адкрытая культурная пляцоўка «Арт Сядзіба». Не проста як інфармацыйны сайт і грамадская ініцыятыва, а як яшчэ і пляцоўка.

Як адзначаюць арганізатары «Арт Сядзібы», за апошнія паўгода яна была зачыненая ўладамі тройчы. Цяпер «Арт Сядзіба» — гэта сукупнасць людзей, якія праводзяць свае мерапрыемствы, рэалізуюць свае творчыя ідэі ў розных частках горада, нават у розных гарадах Беларусі. Яны аб’яднаныя агульнай ідэяй: стварэння адкрытай для ўсіх незалежнай грамадска-культурнай пляцоўкі, дзе можна думаць, гаварыць, дзейнічаць.

Антон Разумоўскі

https://www.traditionrolex.com/8