<p>Перайсці мяжу ў Кузніцы можна будзе ўжо гэтай восенню, а ў Палаўцах — у 2015 годзе</p>

Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы падтрымалі ініцыятыву партала Port Europa, які дамагаўся пешых пераходаў на мяжы. Пазней ініцыятыву падтрымаў Падляшскі ваявода Мацей Жыўна. На гэтыя мэты ўжо выдзелены сродкі — 900 тысяч злотых (каля 300 тысяч долараў).

А вось чакаць пешага пераходу на памежным пераходзе ў Баброўніках давядзецца доўга. Мост на мяжы вельмі вузкі і для такога пераходу проста няма месца. Давядзецца будаваць новы мост, і перамовы пра гэта ідуць паміж Польшчай і Беларуссю, паведамляе Еўрарадыё/Gazeta Wyborcza.