https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small; font-family: arial, helvetica, sans-serif;">Пабачыць на свае вочы акварэлі Мікалая Аўчыннікава можна будзе з 18 кастрычніка па 18 лістапада</span></p>

Пад такой назвай 18 кастрычніка ў краязнаўчым музеі Маладзечна адкрываецца выстава мастака Мікалая Аўчыннікава, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў пятніцу а 17 гадзіне. У адкрыцці возьме ўдзел Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, калегі і сябры мастака.

Уладзімір Пракапцоў пра творчасць Мікалая Аўчыннікава сказаў: «Аўтар − тонкі лірык. Працы яго не выдзяляюцца яркай дэкаратыўнасцю і кідкасцю, але разам з тым прыцягваюць да сябе патаемным унутраным святлом, запрашаюць да роздуму пра Зямлю, Радзіму, Бацькаўшчыну. Імкненне да непарыўнай сувязі са сваімі каранямі, якія жывяць творчасць мастака, яго палітру, сугучную фарбам някідкай беларускай прыроды, стрыманым узорам посцілак і ручнікоў, праходзіць лейтматывам праз усю творчасць».

Пабачыць на свае вочы акварэлі Мікалая Аўчыннікава можна будзе з 18 кастрычніка па 18 лістапада.

Наталля ТУР

https://www.traditionrolex.com/8