https://www.traditionrolex.com/8
<p>У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу</p>

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.

Як аказалася, тэма эротыкі хвалявала мастакоў у розныя часы нашай гісторыі. Выяўленне аголенай натуры можна сустрэць нават у славутым Радзівілаўскім летапісу – помнік 1490-х гг. Адна з найпрыгажэйшых кніг таго стагоддзя змяшчае каля 600 каляровых мініяцюр, якія часам уражваюць сваім натуралізмам.

Так, напрыклад, мастак адлюстраваў дараванне кіеўскім князем Яраполкам пераяслаўскага княжэння свайму брату Андрэю і валынскага – племенніку Ізяславу Мсціславічу. Як пазначана ў «Гісторыі беларускай кнігі», злева – «алегарычная фігура». Што сімвалізуе сабой гэты голы мужык — сказаць зараз цяжка.

***

1

Дарэчы, такіх шчырых мініяцюр у летапісе хапае. Так, напрыклад, мастак падае мор 1092 года ў Полацку, калі па вуліцах горада, паводле падання, хадзілі д’яблы.

 

2

Што да самога летапісу, то акрамя назвы Радзівілаўскі (ад імя віленскага ваяводы Януша Радзівіла, які валодаў першым спісам у XVII ст.), яго таксама завуць Каралявецкім – ад места Караляўца (ці Кёнігсберга), дзе гэты спіс захоўваўся ў XVIII ст., пакуль падчас Сямігадовай вайны не патрапіў у Расійскую імперыю ў якасці трафея.

Крыніца: «Салiдарнасць».

Анастасія Зелянкова

https://www.traditionrolex.com/8