Магічная мапа Мінска ад Анатоля Лазара

28.10.2013 - Новости

Магічная мапа Мінска ад Анатоля Лазара

Кожны горад мае сваю душу. І яе не пабачыш у рэкламных буклетах, даведніках ці постарах. Душа горада — гэта мясціны з асаблівай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ускрайках, у прамзонах, «спальных» кварталах, а калі і заўважныя, то «нераскрытыя», недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы, ствараюць адметнасць горада. І сёння такія месцы называе аўтар лагатыпа праекта, дызайнер студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Кожны горад мае сваю душу. І яе не пабачыш у рэкламных буклетах, даведніках ці постарах. Душа горада — гэта мясціны з асаблівай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ускрайках, у прамзонах, «спальных» кварталах, а калі і заўважныя, то «нераскрытыя», недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы, ствараюць адметнасць горада. І сёння такія месцы называе аўтар лагатыпа праекта "Магічная мапа" грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" дызайнер студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Пра лагатып для праекта

02 «Калі я шукаў вобраз для лагатыпа магічнай мапы, безумоўна, уяўляў падарожжа. Магчыма, не сучаснае, а старое, калі плавалі на караблях, адкрывалі новыя землі, а ў моры жылі ўсялякія цмокі. Прыгадваліся таксама казачныя краіны, калі аўтар стварае цэлы свет і малюе для яго мапу. Па вялікім рахунку, на ўсіх мапах ёсць маляваны стылізаваны компас. Ён быў і на першых мапах 300400 гадоў таму. Незалежна ад выяўленчых здольнасцяў аўтара, гэты компас прыкладна аднолькавы: чатыры бакі свету плюс чатыры паўбакі. Разглядаючы розныя крыніцы, я зразумеў, што ён вельмі нагадвае валачобную ці калядную зорку. Таму пастараўся зрабіць такі графічны сімбіёз. Ёсць у гэтым элементы традыцыйнай пазнавальнай культуры і сусветнай казачнасці па-галівудску, асацыяцыі з навігацыяй, пошукам, напрамкамі і адсылка да беларускага мінулага. Бо гэта наш горад, і нашыя людзі расказваюць пра свае магічныя месцы ў ім».

Вакзал

Мне цяжка вызначыць для сябе магічныя месцы Мінска, бо чароўнасць і казачнасць звязаныя з дзяцінствам, а маё дзяцінства прайшло не тут. Можа быць, вакзал – як сукупнасць гукаў, чыгуначнага паху, мітусні, але не штодзённай, а такой кардынальнай, калі людзі спяшаюцца, пераязджаюць некуды, перамяшчаюцца. Уласна кажучы, і маё знаёмства з Мінскам пачалося менавіта з вакзала. Не з таго новага сучаснага шклянога, а ўвогуле з месца, дзе ходзяць цягнікі, дзе нешта змяняецца.

Калі ж казаць пра сам новы будынак, ён таксама мне падабаецца. Ён светлы і вялікі, людзі практычна не топчуць адзін аднаму ногі, у ім ёсць дзе пасядзець, схавацца, пачакаць. Мне даводзіцца шмат падарожнічаць, і я разумею, што наш вакзал добры.

lazar_21

Узбярэжжа па дыяганалі ад канцэртнай залы Мінск

(былая лодачная станцыя, дзе цяпер піўная рэстарацыя «Старое русло»)

Я чытаў, што яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя на гэтым беразе жыў дзед, да якога ўсе хадзілі пашаптаць, нешта спытацца. Фактычна такі еўрапейскі, ужо досыць хрысціянскі горад меў у цэнтры паганскае капішча. Было б цікава гэта даследаваць. Даўно-даўно, яшчэ калі там не было рэстарацыі, мае сябры хацелі пабудаваць там «народны дом», які быў бы прасякнуты магіяй традыцыйнай старой беларускай культуры і зрабіўся б культурніцкім цэнтрам. Гэта былі 90-я гады, не ўсе мары тады спраўджваліся. Хто ведае, можа, некалі гэта і адбудзецца. Хоць цяпер месца заціснутае з усіх бакоў будынкамі, прасторы засталося вельмі мала.

lazar_1

Незалежнасці, 37а

Як у песні Вольскага пра Мінск і Менск – ёсць пэўная супольнасць людзей, памкненні і перакананні якіх не заўжды супадаюць з афіцыйнай муніцыпальнай палітыкай, прапагандай і гісторыяй. Але гэтыя людзі раскіданыя па горадзе, і трэба шукаць месца, дзе іх сустракаеш найчасцей. На сёння гэта, бадай, пятачок «галерэя, кнігарня, наша студыя, кавярня». Прызнаюся, што пасля працы адсюль цяжка сысці, бо сустракаеш вельмі шмат знаёмых, з якімі хочацца нешта абмеркаваць. Ёсць у гэтым пэўная магія. Здаецца, у адным месцы шчыльнасці хапае, каб чалавеку збоку проста дах знесла: «У вас тут усе па-беларуску гавораць, разбіраюцца ў мастацтве, такія інтэлігентныя, шляхетныя!» Літаральна за некалькі гадоў людзі самі для сябе стварылі такі магічны куточак.

lazar_3

Рубрики: Акции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах