02.03.2011 - Новости

У Сенненскім краязнаўчым музеі прадаюць зброю!

Сапраўдны падарунак мужчынам Сенненшчыны зрабілі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея. У  выставачнай зале прэзентавалася экспазіцыя “Агнястрэльная зброя”. Пры жаданні захаваць успамін дапаможа фотаздымак: побач са зброяй – 2000 рублёў, са зброяй у руках – 5000 рублёў.

Сапраўдны падарунак мужчынам Сенненшчыны зрабілі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея. У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у выставачнай зале прэзентавалася экспазіцыя “Агнястрэльная зброя”. Гэта – адзін з прыватных збораў Рамазана Махмудава, віцебскага прадпрымальніка і вядомага ў Беларусі калекцыянера. Дарэчы, “Агнястрэльная зброя” – трэцяя па ліку яго выстава. Сенненцаў, напэўна, і дагэтуль не пакінулі ўражанні ад дзвюх папярэдніх: “Рождённые морем” (ракавіны) і “Порхающие цветы” (матылькі). Цяпер жа прыйшоў час уражвацца майстэрствам збройнікаў.

 У музейнай зале змясцілася 130 відаў зброі ўсіх часоў і народаў. Ад колькасці небяспечных экспанатаў захоплівае дух і робіцца няёмка. Прыгадваецца вядомая прымаўка пра вісячую стрэльбу, што раней ці пазней павінна стрэліць. Аднак не ў гэтым выпадку. Прадстаўленая зброя адносіцца да калекцыйнай, сувенірнай прадукцыі, але яна цалкам аналагічная гістарычных адпаведнікаў. Таму пастраляць не ўдасца, а вось зазірнуць у мінулае, прасачыць за эвалюцыяй збройнай справы, калі ласка. Найстаражытнейшымі ў гэтым радзе лічуцца лук і арбалет. Цэнтральнае ж месца займае еўрапейская зброя 17-18 стагоддзяў: пісталеты, мушкеты, мушкетоны… Хоць яны і саступаюць сённяшнім у зручнасці і трапнасці, але затое багата аздоблены: з гравіроўкамі, разнымі фігуркамі жывёл, узорамі. Кожны з іх –  асобны твор мастацтва. Назіралася ў нашых продкаў і цяга да характэрнай у нашы часы ўніверсальнасці, тады агнястрэльную зброю нярэдка спалучалі з халоднай.

Напрыклад, сярод піратаў былі папулярныя пісталет-нож і пісталет-сякіра. Сучаснікі 19-20 стагоддзяў кольты, вальтэры, берэты назаўсёды захавалі імёны сваіх стваральнікаў. Але самай знакамітай “аўтарскай” зброяй стаў АК-47 ці аўтамат Калашнікава. Створаны ў 1946 годзе, ён і праз 65 год лічыцца лепшым у свеце. “Знакамітасць” змогуць убачыць і сенненцы. Таксама на выставе прадстаўлены мініяцюрныя копіі гармат, рыцарскіх гербаў, кінжалы.

 А вось мясцовыя аматары палявання змогуць “упаляваць” сабе адмысловы паляўнічы нож. Нават несвядомаму ў асаблівасцях нацыянальнага палявання такі інструмент прыйдзецца даспадобы. Каштуе ножык 39 еўра. Аднак, запэўніваюць арганізатары, іх якасць не падлягае сумненню, а аздабленне кажа само за сябе. Прыдбаць на выставе можна, дарэчы, любы экспанат, у тым ліку пісталеты, кінжалы, стрэльбы і інш. Былі б, як кажуць, грошы.

Сенно

Пры жаданні захаваць успамін дапаможа фотаздымак: побач са зброяй – 2000 рублёў, са зброяй у руках – 5000 рублёў. Платная і сама выстава: поўны білет каштуе 3500, ільготны – 2500 рублёў. Працаваць экспазіцыя будзе да 12 сакавіка.

Вольга Бандарэвіч.

На здымку: дзяўчына са стрэльбай – Віталіна Емельянава.     

Источник: "Голас Сенненшчыны"


Рубрики: Активный Туризм Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах