Дэкор на Купалаўскім

04.03.2011 - Новости

Дэкор на Купалаўскім

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы “апранецца” ў элегантны дэкор. Паўстане музей.

   Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы “апранецца” ў элегантны дэкор. На рэканструкцыю будынка ўстановы агулам будзе затрачана 160 млрд. рублёў, а дзверы для гледачоў ён адкрые ўвосень 2012 года.    

   А вось музей, якога тут ніколі не было, паўстане пасля рэканструкцыі. Як паведаміў карэспандэнту "К" загадчык літаратурнай часткі Купалаўскага тэатра Ігар Скрыпко, у ім можна будзе пазнаёміцца з экспанатамі, што адлюстроўваюць больш чым 90-гадовую гісторыю трупы. Даўнія афішы, буклеты, фотаздымкі, элементы рэквізіту і бутафорыі, касцюмы акцёраў дадуць магчымасць наведвальнікам даведацца пра спектаклі, якім апладзіравалі іх папярэднікі. 

   Гледачы, што прыйдуць у абноўлены тэатр, пабачаць яго такім, якім ён выглядаў да 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Рэстаўратары паспрабуюць вярнуць гістарычны выгляд будынка звонку і знутры. Будзе павялічана фае тэатра, узноўлена па чарцяжах лесвіца на другі паверх, будуць прымаць публіку кабінкі для VIPгасцей на другім ярусе глядзельнай залы. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар Купалаўскага Павел Палякоў.

   Сёлета на работы ў тэатры выдзелена 30 млрд. рублёў з рэспубліканскага бюджэту. Будынак атрымае новае дахавае пакрыццё, будуць праведзены інжынерныя сеткі, тэлефонная сувязь. А цяпер адбываецца дапрацоўка праекта: нядаўна было вырашана перамясціць складскія памяшканні тэатра ў іншы будынак, асноўны ж будзе прызначаны толькі для рэпетыцый і дэманстрацыі спектакляў.

Купал

На здымку: праект экстэр'ера Купалаўскага тэатра пасля абнаўлення.

Источник: "Культура"

Рубрики: Активный Туризм Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах