https://www.traditionrolex.com/8
<p>На Вогненнай Зямлі – самым паўднёвым архіпелагу Паўднёвай Амерыкі 17   красавіка закончыла свой шлях беларуская частка каманды міжнароднага   праекта “З табурэтам да акіяна”</p>

На Вогненнай Зямлі закончыўся міжнародны праект "З табурэтам да акіяна"

На Вогненнай Зямлі – самым паўднёвым архіпелагу Паўднёвай Амерыкі 17 красавіка закончыла свой шлях беларуская частка каманды міжнароднага праекта “З табурэтам да акіяна”. Сярод турыстаў-аўтастопераў была і віляйчанка Аўгіня Манцэвіч (блогерка ЖЖ Litota_).

Падарожжа пачалося крыху больш за год таму, калі беларусы, украінцы і расіяне стартавалі аўтаспынам з Нью-Ёрка ў бок Вогненай Зямлі. З сабой нашы землякі неслі табурэт з беларускай кухні, які планавалі ўстанавіць на месцы зліцця Ціхага і Атлантычнага акіянаў.

Праект носіць культурніцкі характар, таму па ўсім шляху вандроўныя музыкі ладзілі беларускія канцэрты, знаёмілі жыхароў краін, праз якія ішлі, з культурай і звычаямі беларусаў.

У балівійскай вёсачцы Карані Пампа, напрыклад, падарожнікі наладзілі для мясцовых індзейцаў сапраўдныя беларускія Каляды з Казой, зоркай і калядкамі.

Табурет 1

Расіяне і ўкраінцы ішлі асобнымі камандамі, але некалькі разоў іх маршруты перасякаліся, і яны праводзілі сумесныя акцыі.

“На шляху да мыса Горн, – напісала ў сваім інтэрнэт-блогу Аўгіня Манцэвіч, – мы праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, пабывалі ў 14 краінах, вывучылі паўтары новыя мовы, сустрэлі кучу добрых людзей, пазнаёмілі іх з беларускімі народнымі песнямі, знайшлі добрых сяброў”.

Аднойчы сімвал “табурэтачнікаў” трапіў пад кола грузавіка, але настойлівыя ў дасягненні сваёй мэты беларускія падарожнікі сабралі і склеілі табурэт, які і быў урэшце ўсталяваны на краі зямлі.

Больш падрабязна аб праекце яго беларускія ўдзельнікі раскажуць “Рэгіянальнай газеце” пасля свайго вяртання на радзіму ў пачатку мая.

Сімвал праекту і проста карысная рэч:

табурет 2

Аўгіня Манцэвіч і Уладзь Юркоў (блогер Verasen):

табурет 3

Яны дайшлі!

табурет 4

Гамяльчук Уладзь Юркоў з табурэтам:

табурет 5

Даведка “РГ”. Аўгіня Манцэвіч. Нарадзілася ў 1985 годзе ў Вілейцы, скончыла вілейскую СШ №3, факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў СМІ Беларусі, Польшчы і Украіны. Удзельнік міжнароднага праекта “З табурэтам да акіяна”.

Мiкола Гайдук ("Рэгіянальная газета")

Фота Litota_

https://www.traditionrolex.com/8