Калодзеж Суворава

30.04.2011 - Новости

Калодзеж Суворава

У агародзе знаходзіцца калодзеж, які выкапаны ў другой палове ХVІІІ стагоддзя.

У Ганны Чараднічэнка, жыхаркі в.Пажэжын, якая пражывае на вуліцы Працоўнай, ёсць не зусім звычайны сведка мінулага. У агародзе жанчыны знаходзіцца калодзеж, які выкапаны ў другой палове ХVІІІ стагоддзя. Згодна з версіяй, якая існуе, ён з’явіўся прыкладна ў 1769-1771 гг. дзякуючы войскам А.Суворава.

- Справа ў тым, – расказвае Васіль Масюк, які займаўся вывучэннем гэтага пытання, – што ў канцы 60-х гадоў ХVІІІ ст. польская шляхта і магнаты аб’ядналіся ў канфедэрацыю, вядомую ў гісторыі, як Панская, і паднялі антырасійскае паўстанне. Сыны аднаго з галоўных зачыншчыкаў хутка з’явіліся ля Брэста. Іх неабходна было спыніць. Таму супраць канфедэратаў быў накіраваны палкоўнік Сувораў з 2 батальёнамі пяхоты, эскадронам кавалерыі, паўсотняй казакоў і 2 палкавымі гарматамі.

Мяркуецца, што ў Пажэжыне таксама размяшчаўся гарнізон войска Суворава. Колькі ён тут стаяў, на жаль, гісторыя гэтага факта не зафіксавала. Мясцовае насельніцтва да салдат адносілася не вельмі добра. Для сваіх патрэб салдаты выкапалі 3 калодзежы на адлегласці прыкладна кіламетр адзін ад аднаго. Яны добра ахоўваліся. Гэта было зроблена па той прычыне, што Сувораў быццам бы баяўся, што  мясцовыя жыхары змогуць атруціць ваду.

калодзеж

Да меліярацыі вада ў калодзежах была чыстай і смачнай. Аднак пазней яны перасохлі, а два з іх былі засыпаны. У тым, што зараз знаходзіцца на прысядзібнай тэрыторыі Ганны Зосімаўны, вады нямнога бывае. Ды і то толькі на дне. Прыкладна 4 гады таму Велікарыцкі сельскі Савет добраўпарадкаваў гэты калодзеж. Сёння за ім даглядаюць вучні Пажэжынскай школы і сельсавет.

Мікалай Навумчык ("Голас часу")

Фота аўтара и Аляксея Друпава (Пажэжын, чыгуначная станцыя)

Рубрики: Активный Туризм Калейдоскоп Экзотика

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах