Фэст экскурсаводаў 2011 адбыўся, прызы конкурса «Гістарычны фотакалаж» знайшлі сваіх уладальнікаў

06.05.2011 - Новости

Фэст экскурсаводаў 2011 адбыўся, прызы конкурса «Гістарычны фотакалаж» знайшлі сваіх уладальнікаў

У гэтым годзе фэст праводзіўся ўжо ў трэці раз. Усяго на працягу тыдня па краіне было арганізавана 57 экскурсій. Па гістарычных маршрутах зацікаўленыя змаглі прайсціся ў Гародні, Віцебску, Гомелі, Бярэсці, Полацку, Навагрудку, Міры, Талачыне, Лідзе, Капылі і Крэве.

У гэтым годзе фэст праводзіўся ўжо ў трэці раз. Усяго на працягу тыдня па краіне было арганізавана 57 экскурсій. Па гістарычных маршрутах зацікаўленыя змаглі прайсціся ў Гародні, Віцебску, Гомелі, Бярэсці, Полацку, Навагрудку, Міры, Талачыне, Лідзе, Капылі і Крэве. Найбольшы ажыятаж выклікала экскурсія па віцебскіх мясцінах мастака ХІХ ст. Юзафа Пешкі: каля 50 чалавек прыйшло параўнаць сучасныя віцебскія пейзажы з малюнкамі 200-гадовай даўніны.

DSC06454

У Полацку шэраг экскурсій арганізавалі студэнты Полацкага універсітэта, а ў Гародні далучыліся музейныя работнікі. Усяго ў рэгіёнах да экскурсій спрычынілася больш за 300 чалавек.

У Мінску ж на працягу трох дзён было праведзена 33 экскурсіі. Сярод іх былі і традыцыйныя для фэста маршруты – Музей валуноў, Плошча Незалежнасці, Сляпянка, Лошыца, і новыя распрацоўкі маладых экскурсаводаў і краязнаўцаў – «На зломе эпох: Мінск ў 1905-1919 гг.», «Мінск Максіма Багдановіча», «Мінск медычны 100 год таму» і інш.

У гэтым годзе на наш заклік адгукнуліся мінскія святары, і як вынік – экскурсіі была арганізаваныя амаль па ўсіх храмах горада.

DSC04392

Асобна адбыліся экскурсіі па цэнтры Мінска на нямецкай і англійскай мовах. І хаця большасць экскурсантаў на іх аказалася студэнтамі лінгвістычнага універсітэта, замежныя госці там таксама былі заўважаныя.

У якасці эксперымента была арганізаваная і вячэрняя экскурсія па Мінску на роварах, якая таксама прайшла паспяхова.

Прыемна, што да экскурсій далучаліся як пастаянныя наведвальнікі, так і жыхары менавіта тых раёнаў, дзе праходзіў маршрут. Некаторыя аматары паспелі наведаць за дзень некалькі экскурсій.

Агулам на экскурсіях ў Мінску за гэтыя дні павбывала больш за 1100 чалавек.

144

DSC00035

DSC06376

IMG_7510

IMG_7787

IMG_8529

4 мая ў Пушкінскай бібліятэцы адбылася заключная вечарына «Фэста экскурсаводаў». Краязнаўцам і экскурсаводам, якія ўдзельнічалі ў фэсце, былі ўручаны дыпломы. Таксама пад час імпрэзы былі падведзеныя вынікі конкурса гістарычнага фотакалажа, які аргкамітэт «Фэста экскурсаводаў» праводзіў сумесна з парталам TIO.BY.

За самы ўдалы «Вобраз» дыплом і кнігу «Дзікае паляванне караля Стаха» атрымаў Валеры Вядрэнка за працу «Ружаны». У намінацыі  «Гістарызм» пераможцай стала Кацярына Пятрова. За працу Reversion яна атрымала дыплом і кнігу «Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь». Самай лепшай «Ідэяй» была названа праца Сяргея Кальцова «Остались только макеты?», за якую ён атрымаў дыплом і кнігу «Нечаканая Беларусь».

IMG_0911

Дачка Сяргея Кальцова, які жыве ў Мсціславе, атрымала прызы за бацьку.

Настрой ў зале стваралі музыкі з гурта «Нельга забыць» і бард Аляксей Жбанаў.

Рубрики: Итоги

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах